Адбыўся абласны семінар



У Дзятлаве прайшоў абласны семінар намеснікаў старшыняў камісій па справах непаўналетніх райвыканкамаў, адміністрацый Ленінскага, Кастрычнмага раёнаў горада Гродна. Абмяркоўвалася работа камісій па каардынацыі дэейнасці дзяржаўных органаў па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх, абароне іх інтарэсаў у летні перыяд.

У семінары ўдзельнічалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Л. Шаўцова, памочнік пракурора Гродзенскай вобласці В. Клешчанка, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. Крахмальчык, яго намеснік П. Чырко, начальнікі аддзелаў райвыканкама.

Семінар пачаўся ў гімназіі №1 г. Дзятлава. Прысутных павіталі, пазнаёмілі з раёнам старшыня райвыканкама I. Крахмальчык і яго намеснік П. Чырко.

Аб рабоце камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняу, безнагляднасці непаўналетніх у летні перыяд расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Н. Золатава. Яна, у прыватнасці, адзначыла:
— Дадзенае пытанне разглядаецца на пасяджэннях райвыканкама не менш за два разы ў год, камісіі па справах непаўналетніх, пасяджэннях пасялковых і сельскіх выканкамаў, каардынацыйнага савета.

Рэалізуюцца комплексныя мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў, меры па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў Дзятлаўскім раёне. Сумесна з аддзелам адукацыі камісіяй распрацоўваецца праект "Лета: час адпачынку, сацыяльназначных справаў, асабістага самаўдасканалення".

Мэта гэтай карпатлівай работы — зніжэнне падлеткавай злачыннасці, павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін і безнагляднасці дзяцей праз дапучэнне іх да сацыяльна-значнай дзейнасці.

Прамоўца спынілася на формах прафілактычнай работы, расказала аб раённым праекце "Лета-2010", падвяла яго вынікі, акрэсліла заданы на гэты летні перыяд. Адзначыла, што сумеснымі намаганнямі камісіі па справах непаўналетніх і іншых структураў соцыуму вядзецца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні занятасці дзяцей у вольны час.

Узаемадзеянне структур соцыуму спрыяе і ранняму выяўленню непаўналетніх у сацыяльна-небяспечным становішчы. На гэта скіравана практыка міжведамасных рэйдаў, якія дазваляюць павялічыць колькасць наведванняў ненадзейных сем'яў, актывізаваць работу па вывадзе іх з крызіснай сітуацыі. Спрыяе гэтаму і супрацоўніцтва камісіі з ідэалагічнымі работнікамі арганізацый, дзе працуюць ненадзейныя бацькі.

Як рэалізуецца супрацоўніцтва, расказала намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК "Жукоўшчына" А. Свіб у час наведвання ўдзельнікамі семінара пасёлка Гезгалы. Увогуле, госці Дзятлаўшчыны наведалі некалькі яе сацыяльных аб'ектаў: Дом дзіцячай творчасці. Дзятлаўскую дзіцячую бібліятэку, стадыён "Колас", Гезгалаўскую гімназію і сельскі дом культуры, лагер "Баравічок", санаторый "Радон". Экскурсія дазволіла ўбачыць, як дзеці і падлеткі бавяць вольны час.

Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара адзначылі належны ўзровень арганізацыі вольнага часу дзяцей, іх аздараўлення, далі станоўчую ацэнку рабоце камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама.

А. ДУБРОЎСКАЯ.

_____________________________________________________________________________________________________

Не всякая литература одинаково полезна для нас. Да и не у каждого в доме сохранилась библиотека. Люди все чаще предпочитают смотреть фильмы и передачи, чем отдохнуть после трудового дня в компании книги. Но не все. Если вы до сих пор любите именно книги, то посмотреть книжные новинки можете и на интернет-сайтах. К тому же там можно и заказать заинтересовавшие вас издания.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/