АД НАШЧАДКАЎ - НІЗКІ ПАКЛОН



Днямі патрыятычную эстафету акцыі “Раўненне на Перамогу" пераняў Казлоўшчынскі сельскі савет.

На сёння казлоўшчынская зямля - самая багатая на ветэранаў: на тэрыторыі сельскага Савета жывуць восем былых воінаў Чырвонай арміі і партызан. Гэта Надзея Дзям'янаўна Бурцава, Аляксандра Пятроўна Савельева, Іван Іосіфавіч Зелянеўскі, Віктар Міронавіч Мазоль, Фёдар Васільевіч Шалесны, Марыя Якаўлеўна Цімафейчык, Іван Сяргеевіч Грабнёў, Ганна Кузьмінічна Робата.

А. П. Савельева напярэдадні атрымала юбілейны медаль у Гродне з рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. Каб уручыць медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, ветэранаў наведали па месцы жыхарства старшыня Казлоўшчынскага сельскага Савета Вадзім Бялятка, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Аляксандр Бургун, а таксама вучні Казлоўшчынскай школы разам з намеснікам дырэктара Тамарай Буяк. Школьнікі падрыхтавалі для ветэранаў словы ўдзячнасці за перамогу і сувеніры.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/