АБМЕРКАВАЛІ ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ МОЛАДЗЕВАЙ ПАЛІТЫКІ



Ha Дзятлаўшчыне ў межах адкрытага дыялогу ў раённым камітэце ГА “БРСМ” прайшло пасяджэнне круглага стала. У час яго сустрэліся сакратары пярвічак сельгаскааператываў і арганізацый раёна. На мерапрыемства таксама былі запрошаны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Калодка, загадчыца сектара па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры Т. Дудкіна, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава I. Мішчанка.

Мэту сустрэчы - прааналізаваць работу раённай арганізацыі і абмеркаваць праблемныя пытанні, характэрныя для моладзі Дзятлаўшчыны, - абазначыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Чурай.

Пра стварэнне ў Беларусі новага органа, скіраванага на вырашэнне праблемных пытанняў моладзевай палітыкі, прысутным расказала спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Калодка:
— У нашай краіне вялікая ўвага надаецца развіццю моладзевай палітыкі, існуе шэраг заканадаўчых актаў, якія яе рэгламентуюць. Паколькі сёння ў гэтай сферы адкрытымі застаюцца некаторыя праблемы, то на ўзроўні рэспублікі было прынята рашэнне стварыць новы орган - каардынацыйны савет па рабоце з моладдзю. Такія саветы з'явяцца і ў рэгіёнах. Пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце каардынацыйны савет па рабоце з моладдзю будзе створаны да 31 кастрычніка 2014 года. Новы орган стане вырашаць праблемы моладзі і маладых сем'яў Дзятлаўшчыны.

Плануючы пасяджэнне круглага стала, мы ўлічвалі ўсе гэтыя змяненні. Таму першае пытанне, якое варта вынесці на парадак дня, — праблема актывізацыі дзейнасці пярвічак, axoпn працоўнай моладзі членствам у ГА “БРСМ”. Справа ў тым, што калі ў пярвічцы ўсяго 3-5 чалавек, то такая арганізацыя наўрад ці здольна вырашаць маштабныя праблемы свайго прадпрыемства або гаспадаркі. Але і павялічваць аб'ёмы работы сакратароў пярвічак, нагружаць іх звыш меры таксама нельга. 3 гэтай нагоды мы праводзім маніторынг, каб спланаваць нашы далейшыя сумесныя дзеянні. Сёння вы ўжо запоўнілі анкеты, іх электронны вырыянт атрымаеце па інтэрнэт-пошце, каб правесці апытанні ў працоўных калектывах. Таксама будуць дасланы яшчэ дзве анкеты для вывучэння праблемаў маладых сем’яў, праблемы наркаманіі і алкагалізму ў моладзевым асяроддзі.

Сёння, на маю думку, у пярвічках ГА “БРСМ” нашага раёна недастаткова наладжана інфармацыйна-тлумачальная работа. Членства ў арганізацыі найчасцей зводзіцца толькі да ўдзелу ў мерапрыемствах, а гэта не так.

Першачарговая задача працоўнай моладзі — высокая прадукцыйнасць працы. Ваша задача - згуртаваць маладых работнікаў, каб яны і працавалі вынікова, і былі актыўныя ў грамадскіх справах, і адпачывалі разам цікава і з карысцю. Наша ўзаемадзеянне павінна стаць цесным і канструктыўным.

На павышэнне ахопу членствам у арганізацыі і актывізацыю работы пярвічак будуць скіраваны два мерапрыемствы, якія запланавана правесці з удзелам моладзі раёна. Гэта акцыя, прымеркаваная да 70-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, “Эстафета маладых" і конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю ГА “БРСМ”. Рыхтуючыся да іх, звярніце ўвагу на стэнды інфармацыі — гэта твар вашай пярвічкі. 3 іх дапамогай вы можаце расказаць аб праведзенай рабоце, патлумачыць актуальныя пытанні, зацікавіць сваёй дзейнасцю тых маладых людзей, хто яшчэ не з вамі. У сваю чаргу, мы будзем дапамагаць, выязджаць у арганізацыі, цікавіцца праблемамі канкрэтных калектываў.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Анастасія Чурай расказала аб зменах у нарматыўных дакументах, аб перавагах, якія дае членства моладзі ў арганізацыі. 3 1 студзеня 2015 года уступав ў сілу новае “Палажэнне аб уплаце членскіх узносаў", з патрабаваннямі якога яна азнаёміла прысутных. Што тычыцца членства ў БРСМ, то для моладзі нашай рэспублікі яно дае шэраг ільгот і скідак. Так, хутка плануецца памяняць членскія білеты на білеты новага ўзору, якія будуць нагадваць банкаўскія карткі. 3 дапамогай картак маладыя людзі будуць атрымліваць скідкі на тавары і паслугі ў шэрагу сеткавых магазінаў і сэрвісных цэнтраў Беларусі.

Анастасія Чурай таксама зазначыла, што ў раёне стартавала акцыя па прыёме ў члены “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” лепшых маладых работнікаў арганізацый і гаспадарак Дзятлаўшчыны. А на першае паўгоддзе наступнага года запланаваны конкурс на лепшую арганізацыю работы ў пярвічках, таму працаваць ёсць над чым. Па словах першага сакратара РК ГА “БРСМ”, ад саюзнай моладзі яна чакае актыўнасці, ініцыятыўнасці, перадавых ідэй, цікавых прапановаў. У сваю чаргу, раённы камітэт абяцае членам арганізацыі падтрымку і дапамогу ва ўсіх добрых справах.

Падобныя сустрэчы ў межах адкрытага дыялогу праходзяць і з вучнямі школ раёна. Так, 19 верасня А. Чурай завітала да вучняў СШ №1 горада Дзятлава. Разам са школьнікамі яны абмеркавалі праблемы саюзнай моладзі, больш характэрныя для навучэнцаў.

I. СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/