Абласны конкурс фларыстаў



Конкурс сабраў юных умельцаў складаць букеты і кампазіцыі, майстроў упрыгожваць інтэр'ер засушанымі кветкамі, галінкамі, іншым прыдатным для гэтага матэрыялам.

На ім Дзятлаўшчыну прадстаўлялі Юля Асіповіч і Кірыл Саламевіч, якія займаюцца ў гуртку "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" Дзятлаўскага дома дзіцячай творчасці (кіраўнік гуртка Л. У. Коласава).

На працягу гадзіны юным фларыстам неабходна было зрабіць аб'ёмны букет і ўпрыгожыць інтэр'ер. 3 заданнем Юля і Кірыл паспяхова справіліся. I хоць пераможцамі не сталі, бо канкурэнцыя была вельмі сур'ёзная, затое набраліся вопыту, пазнаёміліся са сваімі юнымі калегамі. А перамогі — яшчэ наперадзе.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ
"Перамога", №86

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/