Абласны агляд-конкурс



У вёсцы Мінойты Лідскага раёна прайшоў першы абласны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод людзей, якія жывуць у інтэрнатах і аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў.

Дзятлаўшчыну на конкурсе прадставілі Ганна Іосіфаўна Радомская і Таццяна Іванаўна Сідорчык. Яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

Падрыхтаваць нумары ўдзельніцам конкурсу дапамагла работнік Казлоўшчынскага дома культуры Зоя Канстанцінаўна Калодзіч.

А.Дуброўская

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/