Абласная спартакіяда



30-31 мая 2011 года адбылася абласная спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

У абласной галіновай спартакіядзе работнікаў культуры выйшлі на старт 35 каманд: у першай трупе - 7 камандаў установаў культуры і спорту, у другой трупе — 28 камандаў установаў культуры і інфармацыі.

Дзятлаўская раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў культуры была адной з самых актыўных удзельнікаў спартакіяды. У камандным заліку яна заняла шостае месца.

Праграму двухдзённых спаборніцтваў, якія праходзілі на турысцкай базе "Нёман", склалі турніры па валейболу, настольнаму тэнісу, шашках, лёгкай атлетыцы, дартцу, гіравым спорце.

У склад каманды ўваходзілі М. Бортка, А. Каспаровіч, Л. Раманава, Т. Шостка, М. Пуйта, С. Хайко, А. Хрышчановіч, Н. Бузук, Ч. Свіб, А. Рэйба, А. Авецісян, А. Кудзінаў.

Найбольшага поспеху сярод дзятлаўчан дасягнулі Таццяна Шостка, Марыя Пуйта, якія занялі другія месцы па дартцу і шашках.

Усе пераможцы спартакіяды атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.

М. БОРТКА, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/