АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРАЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ



Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці працягнута практыка абмеркавання вынікаў праверачных мерапрыемстваў і пытання аб памеры штрафных санкцый, якія выносяцца па іх з удзелам працоўнага калектыву.

У ходзе разгляду, куды былі запрошаны члены працоўнага калектыву СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна і яго кіраўнік, прадстаўнікі Камітэта вобласці падрабязна расказалі аб выяўленых парушэннях і прадугледжанай адміністрацыйнай адказнасці, а таксама праінфарміравалі калектыў аб рабоце Камітэта дзяржаўнага кантролю, задачах, якія стаяць перад імі.

У 2011 годзе СВК “Алекшыцы”, маючы магчымасць, не забяспечыў пастаўку зерня для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў у поўным аб’ёме. Даведзенае заданне па пастаўках масланасення рапсу выканана на 96%, грэчкі – на 91,7%. Сума недапастаўкі склала 16,6 млн. рублёў.

Кіраўнік факт невыканання паставак для дзяржаўных патрэбаў прызнаў. Пры гэтым ён спаслаўся на не належнае выкананне сваіх абавязкаў спецыялістамі.
Недапастаўка тавараў для дзяржаўных патрэбаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам цягне накладанне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры ад 50 да 100% кошту недапастаўленых тавараў. Зыходзячы з размовы, якая адбылася, прадпрыемства было аштрафавана ў мінімальным памеры – 50% кошту недапастаўленых тавараў.

Служба інфармацыі Камітэта дзяржкантролю

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/