АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ МАГАЗІНАЎ



Згодна з пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара ад 6.01.2012 года №2 “Аб актывізацыі і павышэнні эфектыўнасці выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства гандлёвымі аб’ектамі, рыначнымі ўтварэннямі, аб’ектамі грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу” спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на працягу 2013 года праводзілі маніторынг і праверкі гандлёвых аб’ектаў Дзятлаўскага раёна.

Найбольш частыя парушэнні на гандлёвых аб’ектах – гэта рэалізацыя недабраякаснай прадукцыі і не надежная чысціня гандлёвага, халадзільнага абсталявання і памяшканняў аб’ектаў.

За 2013 год спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі знята з рэалізацыі 1024,91 кг недабраякаснай прадукцыі, у тым ліку з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці – 816,01 кг; без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку рэалізуемай прадукцыі – 165,1 кг; без маркіровачных ярлыкоў – 43,8 кг.
Недабраякасныя прадукты харчавання рэалізоўваліся ў наступных гандлёвых аб’ектах: магазінах “Находка” (двойчы), “Прадукты” г.п. Казлоўшчына (двойчы), Хвінявічы (тройчы), “Прадукты” г.п. Наваельня (тройчы), Вензавец (двойчы), “Міраж” (6 разоў), Міроўшчына (двойчы), Дварэц (тройчы), Таркачы (двойчы), Круцілавічы, Апаліна-Басіна, Дзям’янавічы (двойчы), Накрышкі, “Сельгаспрадукты” пас. Гезгалы, Дзянісава, Погіры, “Ручаёк” г.п. Казлоўшчына, “Ивушка” г. п. Казлоўшчына, “Верасок”, “Юбілейны”, “Ивушка”, “Пралеска” г. Дзятлава, в. Падвялікае, “Каласок” г.п. Наваельня (двойчы), “Алеся” г. Дзятлава (двойчы), кафетэрый ЦРБ, Хадзяўляны, “Мара” г. Дзятлава, Пацаўшчына (двойчы), Сачыўляны, “Радон”, “Крынічка” г. Дзятлава (двойчы), рэстаран “Ліпічанка”, кафэ “Сосны” г.п. Наваельня, аўтамагазінах філіяла, павільён “Лета”, кафэ “Теремок”, “Світанак” г. Дзятлава, в. Раклевічы, сталовая “Жамчужына” (мучны цэх), магазін “Эльза” ПГУП “Эльзапрод” г.п. Казлоўшчына (двойчы), магазін “Пралеска” ПГУП “Лепешкоторг” (двойчы), ПГУП “Универсалньюторг”, магазін “Сударыня” ПГУП “Сударыняторг” (двойчы), магазін “Ветразь” г.п. Наваельня СВК “Жукоўшчына” (двойчы), гандлёва-сэрвісны цэнтр “Сырная страна” ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” (тройчы), магазіны “Прадукты” ПГУП “Бисерторг”, “Копеечка” ПГУП “Турчэнік С. В.”, магазін “Инна” в. Дзянісава ПГУП “Лагуцік А. В.”, ТДА “Паніква”.

“Лідарамі” па колькасці прадуктаў харчавання, знятых з абарачэння, з’яўляюцца магазіны: “Сельгаспрадукты” пас. Гезгалы (106,935 кг), в. Дварэц (66,96 кг), д. Пацаўшчына (45,41 кг), в. Вензавец (21,19 кг), “Міраж” г. Дзятлава (35,45 кг), в. Дзям’янавічы (25,522 кг), в. Накрышкі (16,475 кг), “Находка” г.п. Казлоўшчына (36,8 кг), “Прадукты” г.п. Наваельня (14,9 кг), в. Ахонава (43,237 кг), кафэ “Сосны” г.п. Наваельня (20 л), рэстаран “Ліпічанка” г. Дзятлава (33,843 кг), в. Хадзяўляны (14,505 кг), в. Міроўшчына (22,79 кг), аўтамагазіны Дзятлаўскага філіяла ОПО (109,1 кг), магазін “Сударыня” ПГУП “Сударыняторг” (18,79 кг), магазін гандлёва-сэрвіснага цэнтра “Сырная страна” (17,7 кг), магазін “Ветразь” г.п. Наваельня (42,87 кг), ТДА “Паніква” (59,67 кг).

Загадчыкі гандлёвымі аб’ектамі не надавалі належнай увагі пытанням утрымання ў чысціні гандлёвага і халадзільнага абсталявання, а таксама гандлёвых залаў, складскіх і падсобных памяшканняў, у прыватнасці, магазіны вёсак Накрышкі, Дзям’янавічы, Хадзяўляны, Дварэц, Ахонава, “Прадукты” г.п. Наваельня, “Міраж” г. Дзятлава, в. Боцкавічы, аўтамагазіны, магазіны вёсак Раклевічы, Жыхі, Пацаўшчына, Горка, Пруд, Лядзіны, Данілавічы, Круцілавічы, Стараельня, кафэ “Теремок”, магазіны “Радон”, “Крынічка” г. Дзятлава, магазін “Инна” ПГУП “Лагуцік А. В.”, мучны цэх сталовай “Жамчужына”, кафэ “Паніква” і іншыя.

Кіруючыся патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў “Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для арганізацый, якія ажыццяўляюць гандаль харчовай прадукцыяй”, зацверджаных пастановай МЗ РБ ад 28.08.2012 года №132 і згодна з арт. 16.8 КоАП РБ за выяўленыя парушэнні складзены 94 пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесены 94 прадпісанні аб зняцці з продажу прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці, без адпаведных дакументаў і без маркіроўкі на спажывецкай тары, а таксама 47 прадпісанняў аб прыпыненні эксплуатацыі гандлёвых аб’ектаў для правядзення ў іх генеральнай уборкі.

Маніторынг і праверкі гандлёвых аб’ектаў прадоўжацца і ў 2014 годзе, таму іх вынікі будуць перыядычна асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ

____________________________________________________________________________________________
Верите ли вы в магию? Если да, то не понаслышке знаете о заклинаниях, а также о помощниках, которые привлекают удачу или защищают от негативного влияния. Наш магический магазин рад предложить вам как амулеты, так многие артефакты, которые помогут вам в корне изменить вашу личную жизнь. Если вам не хватает решительности или удачи, то многие вещи из нашего магазина могут вам помочь их приобрести.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/