АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ ГАНДЛЁВЫХ АБ’ЕКТАЎ



На працягу студзеня-лютага 2013 года спецыялісты ДУ “Дзятлаўскі райЦГЭ” ажыццяўлялі кантроль за выкананнем пастановы Галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара РБ ад 06.01.2012 года №2 “Аб актывізацыі і павышэнні эфектыўнасці выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства гандлёвымі аб’ектамі, рыначнымі ўтварэннямі, аб’ектамі грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу”.

Пры правядзенні маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

  • не выконваліся тэмпературныя рэжымы пры захоўванні прадуктаў харчавання ў двух выпадках, у прыватнасці, у магазінах “Міні-маркет” ПГУП “Пасатгандаль”, “Ивушка” ў гарпасёлку Казлоўшчына;
  • адсутнічалі этыкеткі і інфармацыі на спажывецкай тары ў 5 выпадках (магазіны “Прадукты” ў гарпасёлку Казлоўшчына, “Прадукты” ў гарпасёлку Наваельня, “Верасок” у горадзе Дзятлава, “Эльза” ПГУП “Эльзапрад”, аўтамагазін у гарпасёлку Казлоўшчына);
  • не ўтрымлівалася ў чысціні гандлёвае абсталяванне ў магазінах “Мара” ў Дзятлаве і магазіне СВК “Слава працы”;
  • у 14 выпадках выяўлены прадукты харчавання з сышоўшымі тэрмінамі захоўвання, без адпаведнай маркіроўкі на спажывецкай тары, без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспечнасць, у прыватнасці ў магазінах “Ивушка”, “Пралеска”, “Верасок” у горадзе Дзятлаве, “Прадукты”, “Каласок” у гарпасёлку Наваельня, “Ручаёк”, “Ивушка”, “Прадукты” ў гарпасёлку Казлоўшчына, аўтамагазін у гарпасёлку Казлоўшчына, вёсках Жукоўшчына і Погіры, магазін “Эльза” ПГУП “Эльзапрад”, гандлёва-сэрвісны цэнтр “Сырная страна”;
  • былі зафіксаваны выпадкі, калі прадаўцы не выкарыстоўвалі поўны камплект санітарнай вопраткі, у прыватнасці, у магазінах СВК “Слава працы”, “Эльза” ПГУП “Эльзапрад”, асабліва дадзенае парушэнне распаўсюджана ў выхадныя і святочныя дні;
  • сістэматычная загрувашчанасць таварам адзначаецца ў магазіне ў вёсцы Жукоўшчына.

Па выніках маніторынгу вынесены 14 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі 66,31 кілаграма прадуктаў з сышоўшымі тэрмінамі захоўвання, без маркіроўкі на спажывецкай тары і без адпаведнай маркіроўкі, складзены 14 (з іх на разглядзе ў галоўнага доктара – 3) пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/