АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ



Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў чэрвені 2013 года быў праведзены маніторынг шэрагу аб’ектаў установаў адукацыі, аховы здароўя і культуры, на якіх рамонтна-будаўнічыя работы выконваліся з частковым прымяненнем гаспадарчага спосабу ці толькі гаспадарчым спосабам.
Па стане на 1 чэрвеня 2013 года ў вобласці вяліся рамонтна-будаўнічыя работы на 778 аб’ектах, на 147 з іх (ці на 19%) будаўніча-мантажныя работы ажыццяўляліся з прымяненнем гаспадарчага спосабу.

Бясспрэчны значны эканамічны эфект пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ гаспадарчым спосабам. Эканомія бюджэтных сродкаў, у залежнасці ад арганізацыі работ, можа складаць да 50%.

Разам з тым, не заўсёды пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў прад’яўляюцца кваліфікацыйныя патрабаванні да асобаў, якія ажыццяўляюць будаўнічыя работы, не ўказваецца адказнасць асобаў, якія заключылі дагаворы, за няякаснае выкананне работ.

Часта адсутнасць спецыялістаў будаўнічага профілю прыводзіць да таго, што работы па капітальным рамонце адносяцца да бягучага рамонту, няякасна складаюцца дэфектныя акты і каштарысы на правядзенне работ.

Шэраг будаўнічых работ, у тым ліку пры выкананні іх гаспадарчым спосабам, належаць абавязковай сертыфікацыі, што выклікае значныя складанасці пры іх выкананні.

Не заўсёды ажыццяўляецца тэхнічны нагляд за выкананнем будаўнічых работ. Адсутнасць дакладна рэгламентаванага парадку ажыццяўлення работ гаспадарчым спосабам, нягледзячы на значную эканомію бюджэтных сродкаў, не заўсёды гарантуюць якасць і бяспеку выкананых работ.

З мэтай выпрацоўкі адзінага падыходу да існуючых праблемных пытанняў пры выкананні работ гаспадарчым спосабам Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з Гродзенскім аблвыканкамам правёў 26 чэрвеня 2013 года семінар-нараду па тэме "Выкананне работ гаспадарчым спосабам -- адзін з метадаў змяншэння кошту будаўніцтва".

На семінары былі заслуханы прадстаўнікі розных арганізацый аб выкананні патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі рамонтна-будаўнічых работ, аб наяўных асаблівасцях у выкананні работ гаспадарчым спосабам, іх фінансаванні, тэхнічным наглядзе, распрацоўцы неабходнай праектна-каштарыснай дакументацыі.

Па выніках семінара будуць распрацаваны прапановы па ўнясенні адпаведных зменаў у дзеючае заканадаўства, дапрацаваны метадычныя рэкамендацыі па вядзенні работ гаспадарчым спосабам без парушэнняў.

Служба інфармацыі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/