АБ ВЯСНОВАЙ ЗАБАРОНЕ ЛОЎЛІ РЫБЫ



Шаноўныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у сувязі з пачаткам сезона рыбалкі на адкрытай вадзе, звяртае вашу ўвагу на надыход вясновай забароны лоўлі рыбы.

Згодна з “Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства”, з 1 красавіка да 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, ажыццяўляемага рыбаловам адной вудачкай ці адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным ці двайным або трайным кручком памерам не больш за №10 (ці №1 па міжнароднай класіфікацыі), у светлы час сутак з берага. Акрамя гэтага, забараняецца выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі ў час вясновай забароны на лоўлю рыбы. Карыстацца сваімі плавальнымі сродкамі можна будзе з 31 мая ўключна.

Таксама забаронена правядзенне спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве ў тэрміны забароны на вылаў рыбы.

Лоўля рыбы з заходам у ваду будзе кваліфікавацца як парушэнне дзеючых Правілаў і карацца згодна з заканадаўствам, таму што лоўля дазволена толькі з берага. З 1 красавіка забаронена лоўля рыбы з лёду.

Таксама нагадваем аб некаторых забаронах, якія дзейнічаюць круглы год і не залежаць ад тэрмінаў забароны на лоўлю рыбы: выманне грамадзянамі знойдзеных імі ў рыбалоўных угоддзях прамысловых прыладаў рыбалоўства, прыладаў рыбалоўства, забароненых пры аматарскім рыбалоўстве, і рыбы, вылаўленай гэтымі прыладамі; знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях ці прылягаючай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (ці) рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час забаронена ці вага якой перавышае нормы (5 кг), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай; стаянка механічных транспартных сродкаў у межах да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб’екта, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак; мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зонаў водных аб’ектаў.

Не парушайце патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства. Памятайце: парушэнне вышэйпералічаных забаронаў караецца папярэджаннем ці штрафам у памеры да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў здабычы рыбы ці іншых водных жывёлаў і прадметаў, якія з’яўляюцца прыладамі ці сродкам здзяйснення ўказанага парушэння, ці без канфіскацыі.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/