АБ УЗБУДЖЭННІ КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЫ



У рамках выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі аб узмацненні мераў па барацьбе з карупцыяй і службовымі злачынствамі, у тым ліку ў праваахоўных і кантралюючых органах, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў выніку правядзення комплексу аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў у ліпені бягучага года прыпынена супрацьпраўная дзейнасць старшага інспектара па АУС УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, які быў затрыманы пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання ў памеры 570 долараў ЗША.

У ходзе следства ўстаноўлена, што на працягу 2011-2012 гадоў супрацоўнік фінансавай міліцыі неаднаразова атрымліваў у якасці хабару ад аднаго з жыхароў г. Гродна розныя тавараматэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі за вырашэнне пытання аб зацягванні следства і спынення расследавання, узбуджанага ў адносінах да яго крымінальнай справы.

Упраўленнем следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці ў адносінах да старшага інспектара 6 ліпеня была ўзбуджана крымінальная справа па прыметах злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.16 і ч.1 арт.431 (падбухторванне і дача хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У выніку далейшага правядзення аператыўна-следчых дзеянняў супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці раскрыты і задакументаваны дадатковыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці супрацоўніка фінансавай міліцыі, у выніку чаго ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа па ч.3 арт.209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прэс-служба УКДБ РБ па Гродзенскай вобласці

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/