АБ СТАНЕ РАЗЛІКАЎ ЗА ЗАКУПЛЯЕМЫЯ Ў НАСЕЛЬНІЦТВА МАЛАКО І ЖЫВЁЛУ



Праведзены аналіз зваротаў грамадзян, якія паступаюць, у Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе правядзення “Прамой лініі”, а таксама на “Тэлефон даверу” паказаў, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях адзначаюцца факты несвоечасовага разліку з насельніцтвам за здадзеныя жывёлу і малако, а таксама вызначэнне ў дагаворах тэрмінаў разлікаў за прынятую жывёлу пры грашовай форме разлікаў звыш 15 каляндарных дзён.

Такія факты ў СВК “Орля” і ГП “Першамайск-Агра” Шчучынскага, СВК “Агра-Ліпнішкі” Іўеўскага, СВК імя Чарняхоўскага Карэліцкага, ЛРСУП “Мажэйкава” Лідскага, ГП “Эксперыментальная база “Пагародна” Воранаўскага раёнаў.

Разам з тым, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2003 года №302 “Аб разліках за закупляемыя ў фізічных асобаў малако і жывёлу і ўнясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 года №359” (далей -- Указ) устаноўлены тэрмін разліку з фізічнымі асобамі за закупляемыя малако і жывёлу -- не пазней за 15 каляндарных дзён з дня набыцця названай прадукцыі. У выпадку, калі разлікі за жывёлу, якая закупляецца арганізацыямі ў фізічных асобаў, прадугледжаны ў неграшовай форме, то праводзяцца яны ў парадку і тэрміны, устаноўленыя дагаворам.

Аднак пры запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 12-сг (разлікі) “Справаздача аб закупках буйной рагатай жывёлы і малака ў фізічных асобаў і разліках за прынятую прадукцыю” сума запазычанасці за закупленае малако (прынятую жывёлу), якая мела месца за апошні справаздачны месяц, перавысіла ўстаноўленыя тэрміны разлікаў 15 каляндарных дзён, як правіла, сельгасарганізацыямі не адлюстроўваецца, чым дапускаецца скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Так, у СВК “Орля” Шчучынскага раёна разлікі з фізічнымі асобамі за здадзенае імі малако за перыяд з 11 сакавіка па 20 сакавіка гэтага года зроблены 28 сакавіка 2014 года.

Разам з тым, пры прадастаўленні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-сг (разлікі) “Справаздача аб закупках буйной рагатай жывёлы і малака ў фізічных асобаў і разліках за прынятую прадукцыю” за перыяд студзень-сакавік 2014 года па радку 230 запазычанасць у суме 9883800 рублёў за закупленае малако, якая мела месца за апошні справаздачны месяц (з 1 па 30 (31) чысло), не адлюстравана.
Аналагічныя парушэнні адзначаны ў СВК “Агра-Ліпнішкі” Іўеўскага раёна.

Камітэтам вобласці за прадастаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці формы 12-сг (разлікі) 3 службовыя асобы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прыцягнуты да адказнасці.

Акрамя таго, Камітэт вобласці звяртае ўвагу, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2003 года №302 прадугледжана персанальная адказнасць, нават да вызвалення ад займаемых пасадаў, кіраўнікоў арганізацый, якія дапусцілі парушэнне ўстаноўленых Указам парадку і тэрмінаў разлікаў за закупляемыя ў фізічных асобаў малако і жывёлу.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пастаянна працуе “Прамая лінія”, тэлефоны: 8-0152-77-13-15 або 8-0152-74-52-79, па якіх грамадзяне могуць звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках несвоечасовых выплат.

А. ДАРОЖКА, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/