АБ РАБОЦЕ СА ЗВАРОТАМ ГРАМАДЗЯН



Сістэма праводзімай работы, накіраванай на павышэнне якасці жыцця людзей, максімальнае спрашчэнне рашэння пытанняў, з якімі яны штодзённа сутыкаюцца, дазволіла знізіць у бягучым годзе колькасць зваротаў грамадзян як у раённы, так і ў сельскія, пасялковыя выканаўчыя камітэты.

У райвыканкам за 9 месяцаў 2012 года паступіла 252 звароты, за адпаведны перыяд мінулага года – 373; у пассельвыканкамы – 330, летась – 419. З вышэйстаячых арганізацый у райвыканкам паступіла 44 звароты (у 2011 годзе – 50), паўторных было зарэгістравана толькі 3 (6).

За тры кварталы ў райвыканкаме адказнымі дзяржорганамі, камітэтамі, упраўленнямі раённага, абласнога ўзроўню праведзена 60 асабістых прыёмаў грамадзян, на якія звярнуліся 143 чалавекі, з іх 18 прыёмаў правёў старшыня райвыканкама. Былі арганізаваны 18 выязных прыёмаў грамадзян. На выязных прыёмах актыўнасць насельніцтва была нізкая, прыйшлі ўсяго 17 чалавек. На “Прамыя лініі”, а за вызначаны перыяд іх было 17, патэлефанаваў 91 дзятлаўчанін, з іх 63 звярнуліся на “Прамыя лініі”, якія праводзіў кіраўнік раёна.

Да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян у бягучым годзе не прыцягнута ніводнага чалавека.

А. ХІЛІМОНЧЫК, загадчык сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/