Аб рабоце раённага спажывецкага таварыства



На чарговым пасяджэнні райвыканкама была заслухана і абмеркавана інфармацыя старшыні раённага спажывецкага таварыства М. Гародкі. Ён паведаміў, што аб'ём рознічнага тавараабароту за 2010 год склаў 50,6 млрд. рублёў ці 111,8% да ўзроўню 2009 года, у тым ліку тэмп росту абароту грамадскага харчавання — 109,5%, аказання платных паслуг насельніцтву — 120,7%, нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны ад насельніцтва — 119,7%, паказчык па энэргазберажэнні — мінус 10,3%.

За дадзены перыяд было экспарціравана за межы рэспублікі прадукцыі на 805,8 тыс. долараў ЗША ці 221,4% да адпаведнага перыяду мінулага года. Далучана інвестыцый у асноўны капітал 1,4 млрд. рублёў.

За студзень-ліпень 2011 года тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 116%, выраблена прамысловай прадукцыі на 4,3 млрд. рублёў, тэмп росту тавараабароту грамадскага харчавання склаў 112%, на 13,2% павялічыліся нарыхтоўкі сельска-гаспадарчай прадукцыі і сыравіны ад насельніцтва, аказана платных паслуг на 197,9 млн. рублёў.

Пэўная работа праводзіцца па развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці. Адгружана за межы краіны 20 тон бульбы на 13,3 тысячы долараў ЗША. У цэлым па сістэме райспажыутаварыства за адпаведны перыяд атрыманы чысты прыбытак у 998 млн. рублёў ці на 268 млн. рублёў больш, чым у студзені-ліпені 2010 года. Рэнтабельнасць гандлю павялічылася з 0,5 да 2,3%. За дадзены перыяд прыцягнута 1568 млн. рублёў інвестыцый ці 143,7% да адпаведнага перыяду мінулага года.

Значна ўзмоцнена матэрыяльна-тэхнічная база спажывецкай кааперацыі раёна. Уста-ноўлена новае халадзільнае і гандлёвае абсталяванне ў магазіне "Радон", арганізавана работа па метадзе самаабслугоўвання. Адрамантаваны магазін у в. Горка, бягучы рамонт праведзены ў магазінах вёсак Скіпоравічы, Мядзвінавічы, Накрышкі, Боркі.

У бягучым годзе райспажыўтаварыствам былі набыты 14 адзінак халадзільнага абсталявання, 13 адзінак гандлёвага абсталявання, касавыя апараты, электронныя вагі, новы фургон. Адрамантавана кухня і абедзенная зала рэстарана "Ліпічанка" з устаноўкай новага абсталявання. Уведзена новае абсталяванне на хлебазаводзе, вядуцца работы па рэканструкцыі забойнага цэха г. Дзятлава.

Сумесна з банкамі ўстаноўлены 11 плацёжных тэрміналаў. Усяго па сістэме райспажыутаварыства ўстаноўлены 57 тэрміналаў у 47 магазінах. Удзельная вага тавараабароту праз плацёжныя тэрміналы ў агульным аб'ёме тавараабароту склала 5,1%. 3 мэтай стымулявання спажывецкага попыту актыўна пашыраецца таварнае крэдытаванне сельскага насельніцтва.

За 7 месяцаў 2011 года гандаль тавараў у крэдыт дадаткова прынёс тавараабароту 2,1 млрд. рублёў, што ў 1,5 раза больш за папярэдні перыяд. 127 населеных пунктаў, дзе адсутнічае стацыянарны гандаль, абслугоўваюць 5 аўтамагазінаў. Пэўная работа праводзіцца па кадравым забеспячэнні сістэмы спажыўкааперацыі.

Аднак у рабоце спажыўкааперацыі яшчэ ёсць шэраг недахопаў. Не забяспечана выкананне прагнознага паказчыка па экспарце прадукцыі. Доўгі час не праводзіцца рамонт шматлікіх гандлёвых аб'ектаў, адсутнічаюць інжынерныя камунікацыі, няма мінімальнага набору памяшканняў для выканання санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

У час маніторынгу гандлюючых аб'ектаў выяўлены факты адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку рэалізуемых прадуктаў харчавання, ёсць факты рэалізацыі прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Ёсць выпадкі нізкага ўзроўню культуры абслугоўвання насельніцтва ў гандлюючых аб'ектах.

За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 45 адказных асобаў.
На балансе райспажыўтаварыства знаходзяцца рэчавы і змешаны рынак, якія абласной камісіяй былі атэставаны "ўмоўна".

Раённы выканаўчы камітэт работу праўлення райспажыўтаварыства па гандлёвым абслугоўванні насельніцтва, вытворчасці спажывецкіх тавараў, знешнеэканамічнай і нарыхтоўчай дзейнасці прызнаў недастатковай. Рэкамендаваны шэраг мерапрыемстваў для паляпшэння яго работы.

3 інфармацыяй аб падрыхтоўцы аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд у 2011-2012 годзе выступіў Ю.П. Залеўскі. Ён адзначыў, што згодна з графікамі быў праведзены рамонт 22 кацельняў і абсталявання, 5 центральных цеплавых пунктаў, на ўсіх астатніх — бягучы рамонт і прафілактычны рамонт катлоў і цеплавых вузлоў.

Згодна з планам па нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва на ацяпляльны сезон 2011-2012 года неабходна нарыхтаваць 8,35 тысячы метраў кубічных дроў і 5363 тоны ўмоўнага паліва шчапы. Цяпер фактычна нарыхтавана 7,7 тыс. метраў кубічных (92,2% да задания) дроў і 3500 тон умоўнага паліва шчапы (65,2% да задания). Замена цеплавых сетак на ўсіх участках праводзіцца трубамі ў ПІ-ізаляцыі. Усяго заменена 3,4 км пры плане 4,2 км цепласетак.

Пэўная работа па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду праведзена участкам, які абслугоўвае водаправодныя і каналізацыйныя сеткі. Усяго на участку ёсць 42 артсвідравіны, 8 ачыстных збудаванняў, 6 каналізацыйна-помпавых станцый, 3 станцыі абезжалезвання, водаправодная сетка даўжынёй 81,1 км, каналізацыйная — 45,6 км. Для правядзення рамонтна-пастаноўчых работ на участку створана брыгада па абслугоўванні сетак і збудаванняў г. Дзятлава, пасёлкаў і сельскагаспадарчых кааператываў раёна.

Разам з тым вядзецца недастатковая работа прадпрыемства па павелічэнні мясцовых відаў паліва. Не ў поўным аб'ёме выкананы запланаваныя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы кацельняў.

Раённы выканаўчы камітэт работу РУП ЖКГ прызнаў здавальняючай і рэкамендаваў працягваць тлумачальную работу сярод насельніцтва і арганізацый спажыўцоў цеплавой энергіі аб неабходнасці эканомнага расходавання энергетычных рэсурсаў, уцяплення кватэр і вытворчых памяшканняў да надыходу ацяпляльнага перыяду, своечасовай аплаты за спажываемыя камунальныя паслугі.

РАШЭННЕ ЗНЯТА 3 КАНТРОЛЮ

Заслухана і абмеркавана інфармацыя начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. Мацюкевіча аб выкананні рашэння райвыканкама ад 27 верасня 2010 года №361 "Аб сумеснай рабоце Жукоўшчынскага сельвыканкама і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельсавета, па ўдасканаленні ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства".

Раённы выканаўчы камітэт адзначыў, што Жукоўшчынскім сельскім выканаўчым камітэтам, праўленнем СВК "Жукоўшчына" праведзена пэўная работа па выкананні вышэйуказанага рашэння. Жукоўшчынскім сельвыканкамам, праўленнем СВК "Жукоўшчына" надаецца ўвага інфармаванню насельніцтва аб сацыяльна-эканамічным жыцці рэгіёна, прымаемых рашэннях і выніках іх выканання.

За бягучы перыяд былі праведзены 16 сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства грамадзян, у ходзе якіх паступілі ад грамадзян сем пытанняў, якія былі вырашаны. Сельвыканкамам працягваецца работа па далейшым удасканаленні органаў самакіравання і грамадскіх фарміраванняў. За мінулы перыяд былі пераабраны тры старасты населеных пунктаў — вёсак Алёхнавічы, Гезгалы, Страла, што дазволіла актывізаваць работу з насельніцтвам па месцы жыхарства.

Практыкуецца сумесны выезд прадстаўніка Жукоўшчынскага сельвыканкама, намесніка старшыні СВК "Жукоўшчына" па ідэалагічнай рабоце, работнікаў медыцынскіх установаў, культуры, сацыяльнай абароны насельніцтва ў аддаленыя вёскі сельсавета. У населеных пунктах сельсавета на месцах прыпынку аўтамагазінаў устаноўлены інфармацыйныя дошкі, на якіх размешчана інфармацыя раённага аддзела МНС, міліцыі, гандлю, медыцыны, графікі работы і час падвозу ў лазню СВК "Жукоўшчына".

Праведзена работа па добраўпарадкаванні могілак вёсак Погіры, Страла, Зачэпічы, Нясілавічы, вызначаны месцы складзіравання смецця, устаноўлены шыльды. Заключены дагаворы з насельніцтвам на вываз смецця з в. Гезгалы.

1 лістапада будзе арганізаваны вываз цвёрдых бытавых адходаў з в. Погіры. Праводзіцца пэўная работа па зніжэнні злачыннасці на тэрыторыі сельсавета. Прыцягнуты да адмістрацыйнай адказнасці 41 чалавек. Выяўлены і канфіскаваны 84 літры самагону, 150 літраў самагоннай брагі, знішчаны адзін самагонны апарат.

Праўленнем СВК "Жукоўшчына" прыняты меры па паляпшэнні ўмоваў працы і адпачынку на фермах гаспадаркі. Праведзены рамонт пячнога ацяплення на ферме "Погіры" і комплексе "Краглі". Закончаны бягучы рамонт "Чырвонага кутка" і бытавога пакоя фермы "Погіры". На тэрыторыі сельсавета закончана забеспячэнне палівам адзінокіх пенсіянераў.

А. КУДЗІНАЎ.

_____________________________________________________________________________________________________
Такая вредная болезнь псориаз, к сожалению, не дает о себе забыть. Она как вредный шпион сначала прячется, а потом внезапно может вылезть наружу и испортить вам запланированный отдых или какое-либо торжество. Вы можете узнать на сайте, чем лечить псориаз, но сходить к врачу необходимо обязательно. Ведь у каждой болезни есть вое время и стадия развития. Не запускайте болезни.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/