АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫПІСКІ ГРАМАДЗЯН ДА ПРЫЗЫЎНОГА ЎЧАСТКА ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА Ў 2013 ГОДЗЕ



ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №439 АД 16 ЛІСТАПАДА 2012 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫПІСКІ ГРАМАДЗЯН ДА ПРЫЗЫЎНОГА ЎЧАСТКА ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА Ў 2013 ГОДЗЕ”

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Палажэння аб ваенна-ўрачэбнай экспертызе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 1998 года №868, Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і транспартных войсках Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны РБ ад 2 лістапада 2010 года №44, і Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення ўлікова-прызыўной работы ў ваенных камісарыятах, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2011 года №12, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

1. У перыяд з 2 студзеня па 30 красавіка 2013 года правесці на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна прыпіску юнакоў 1997 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Дзятлаўскага раёна.
Прыпіску да прызыўнога ўчастка Дзятлаўскага раёна грамадзян мужчынскага полу прызыўнога ўзросту, якія не прайшлі раней прыпіску да прызыўнога ўчастка ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, правесці ў перыяд з 2 мая па 31 снежня 2013 года.

2. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу 1997 года нараджэння, а таксама старэйшых узростаў, раней не прыпісаных да прызыўнога ўчастка, але якія належаць прыпісцы да прызыўнога ўчастка Дзятлаўскага раёна і не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прыпіскі да прызыўнога ўчастка, неабходна асабіста прыбыць у Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят па адрасе: г. Дзятлава, вул. Перамогі, 13 у перыяд з 1 сакавіка па 31 снежня 2013 года. Пры сабе мець дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

І. І. Крахмальчык, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама
Т. М. Шавель, кіраўнік справамі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/