АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПАЗАЧАРГОВАЙ ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ



У сувязі з уводам у дзеянне з 1 сакавіка 2013 года ТКП 427-2012 “Правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак”, зацверджаных загадам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 года №228, ТКП 458-2012 “Правілы тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў”, зацверджаных пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2012 года №66, на падставе патрабаванняў пункта 4.2.36 ТКП 181-2009 “Правілы тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў” і пункта 40 “Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў” кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак неабходна:

1. Арганізаваць вывучэнне ТКП 427-2012 “Правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак” электратэхнічным персаналам прадпрыемства (арганізацыі, гаспадаркі).
2. Арганізаваць вывучэнне ТКП 458-2012 і ТКП 459-2012 персаналам прадпрыемства (арганізацыі, гаспадаркі), які абслугоўвае цеплакарыстальныя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі.
3. Узгадніць з тэрытарыяльным органам Дзяржаўнага энергетычнага нагляду дату і час правядзення пазачарговай праверкі ведаў указаных Правілаў асобаў, адказных за энергагаспадарку, а таксама асобаў, якія іх замяшчаюць на перыяды доўгай адсутнасці.
4. У выпадку паспяховага праходжання праверкі ведаў дадзенымі асобамі, правесці пазачарговую праверку ведаў Правілаў у астатняга абслугоўваючага цеплаўстаноўкі і электратэхнічнага персаналу ў камісіі прадпрыемства (арганізацыі, гаспадаркі). Пры немагчымасці стварэння камісіі на прадпрыемстве (у арганізацыі, гаспадарцы) персанал накіраваць для праверкі ведаў у адпаведныя камісіі вышэйшых арганізацый, у рабоце якіх у гэтым выпадку прымае ўдзел асоба, адказная за энергагаспадарку арганізацыі, у якой працуе правяраемы. У выпадку адсутнасці вышэйшай арганізацыі праверка ведаў указанага персаналу праводзіцца ў камісіі адпаведнага тэрытарыяльнага органа Дзяржаўнага энергетычнага нагляду.

В. ВІНАКУРАЎ, дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе Дзятлаўскага раёна
____________________________________________________________________________________________
Если вы задумались, где провести свой отпуск, можно предложить вам путешествие в Тайланд. Если желаете значительно сократить свои расходы, обращайтесь в турагенства, которые могут организовать для вас отдых в Тайланде без посредников. Вы получите не только сохранение своего капитала, но и незабываемое впечатление.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/