АБ ПРАВІЛАХ ПАДРЫХТОЎКІ І ЗБОРУ ДЗІКАРОСЛЫХ ЯГАДАЎ І ГРЫБОЎ



У сувязі з надыходам перыяду масавага збору грыбоў, дзікарослых пладоў, арэхаў, ягадаў звяртаем увагу нарыхтоўшчыкаў на выкананне заканадаўчых нормаў пры правядзенні такой дзейнасці.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года №4 “Аб зацвярджэнні Пераліку відаў пабочнага лесакарыстання і Правілаў нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання" збор у прамысловых мэтах дзікарослых ягадаў, грыбоў забараняецца ў лясах запаведнікаў і помнікаў прыроды, у гарадскіх лясах і лясах лесапаркавых частак зялёных зонаў, у курортных лясах, на вызначаемых юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, участках ляснога фонду – глушцовых таках і ў радыусе 300 метраў ад іх.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў прамысловых мэтах ажыццяўляюць пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных рэсурсаў толькі на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду.

Грамадзяне для задавальнення ўласных патрэбаў ажыццяўляюць збор дзікарослых пладоў, арэхаў, ягадаў, грыбоў, іншых харчовых лясных рэсурсаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, без выдачы ляснога білета і прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду.

Нарыхтоўка і збор дзікарослых ягадаў і грыбоў павінны праводзіцца спосабамі, якія не прыносяць шкоды ягаднікам і грыбніцам. Пры зборы ягад забараняецца прымяняць розныя механічныя прылады (шуфлікі, грабяніцы і інш.), якія наносяць шкоду зараснікам ягаднікаў і зніжаюць ураджай ягадаў у наступня гады. Разграбанне падсцілкі з мэтаю збору грыбоў, асабліва пры нарыхтоўцы лісічак, забараняецца. Тэрміны пачатку нарыхтоўкі і збору дзікарослых ягадаў (брусніцаў і журавінаў) штогод устанаўліваюцца абласнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, якія паведамляюць аб іх грамадзянам праз сродкі масавай інфармацыі.

Адказнасць за парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору ці закупкі ягадаў і грыбоў, іншых дзікарослых раслінаў ці іх частак прадугледжана артыкулам 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь: збор ці нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарослых раслінаў або іх частак (пладоў, ягад, насення і інш.) на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забаронены, ці іх нарыхтоўка ці збор без дазваляючага дакумента, калі яго атрыманне абавязковае, або не ў адпаведнасці з ім цягнуць папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў ці метадаў збору ці нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслінаў ці іх частак або іншае парушэнне правілаў збору ці нарыхтоўкі цягнуць папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

Парушэнне правілаў закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслінаў ці іх частак у прамысловых мэтах цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых раслінаў ці іх частак, або без канфіскацыі: на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслінаў або іх частак ці без канфіскацыі, на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

У сувязі з існуючымі неадзінкавымі фактамі парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе тэлефон "Гарачай лініі" 8-01562-2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлаў, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/