Аб плацяжах ў бюджет і праведзеных праверках



За 9 месяцаў 2011 года ў кансалідаваны бюджэт Дзятлаўскага раёна паступіла 61393,7 мільёна рублёў. Усяго ў фарміраванні бюджэту прыняў удзел 13471 плацельшчык. 3 гэтай колькасці - 354 арганізацыі, 489 індывідуальных прадпрымальнікаў, 12628 фізічных асобаў.

Ад арганізацый паступіла 59056,8 мільёна рублёў або 96,2% ад усіх даходаў бюджэту. Прадпрыемствамі дзяржаўнага сектара эканомікі пералічана ў бюджэт 43934,1 мільёна рублёў, што складае 74,4% усіх плацяжоў ад юрыдычных асобаў. На долю арганізацый — суб'ектаў малога прадпрымальніцтва даводзіцца 12614,6 мільёна рублёў або 20,5% паступленняў ад юрыдычных асобаў.

Больш паловы прадпрыемстваў малога бізнэсу прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Іх уклад у бюджэт — 1907,2 мільёна рублёў або 3,2% усіх плацяжоў арганізацый. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў паступіла 1145,5 мІльёна руб-лёў або - 1,9% ад усіх паступленняў у кансалідаваны бюджэт.

Індывідуальныя прадпрымальнікі-плацельшчыкі адзінага падатку складаюць 43,8% ад агульнай іх колькасці. За кошт плацяжоў ад дадзенай катэгорыі атрымана 662,8 мільёна рублёў або 57,9% агульнай сумы паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымяняюць 70 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ад іх паступіла ў бюджэт 267,9 мільё-на рублёў або 23,4% усіх сродкаў, заплачаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія прымяняюць агульную сістэму падаткаабкладання (а гэта 26,9% ад іх агульнай колькасці), у бюджэт заплачана 214,8 мільёна рублёў, што складае 18,7% сукупных паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў.

Уклад фізічных асобаў (без уліку паступленняў гіадаходнага падатку, спагнанага і пералічанага ў бюджэт падатковымі агентамі) — 1191,4 мільёна рублёў або 1,9% даходаў бюджэту.

Больш за 80% даходу бюджэту сфарміравана за кошт падатка на дабаўленую вартасць, падатка на прыбытак, падаходнага падатка з даходу фізічных асобаў, акцызаў, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, падатка на нерухомасць, зямельнага і экалагічнага падаткаў.

Па стане на 1 кастрычніка 2011 года агульная сума запазычанасці па плацяжах у бюджэт і пазабюджэтныя фонды складала 18954,6 тысячы рублёў. Запазычанасць дапушчана ЧТПУП "Бел-Скиф" (дырэктар Г. Л. Казлоўскі).

Для недапушчэння запазычанасці па плацяжах у бюджэт інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне было спагнана ў прымусовым парадку 17707,4 мільёна рублёў або 28,8% ад агульнага паступлення па інспекцыі.

За 9 месяцаў 2011 года праведзены 79 праверак. Па іх выніках прад'яўлена да уплаты 354,4 мільёна рублёў. Праведзены 39 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак. Выяўлены 10 фактаў ажыццяўлення фізічнымі асобамі прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі. Вернута ў даход дзяржавы арыштаванай маёмасці на 35 мільёнаў рублёў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 27 чалавек. Сума штрафаў склала 18,7 мільёна рублёў.

I. КАВАЛЬЧУК, начальник аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў Дзятлаўскай падатковай інспекцыі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/