Аб падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд

strict warning: Only variables should be assigned by reference in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/acidfree/acidfree.module on line 574.


3 інфармацыяй аб выніках работы ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 гадоў і задачах па падрыхтоўцы да наступнага асенне-зімовага перыяду 2011-2012 гадоў галін гаспадаркі Дзятлаўскага раёна выступіў А. П. Лянны, ён адзначыў, што ў мінулым годзе прадпрыемствы газа-, электра-, цеплазабеспячэння, жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў цэлым забяспечылі ўстойлівае забеспячэнне жыллёвага фонду, аб'ектаў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, арганізацый цеплавой і электрычнай энергіяй, забяспечана бесперабойная работа інфраструктуры раёна.

Своечасова прымаліся меры па ліквідацыі аварый на электрычных і цеплавых сетках, забеспячэнні палівам, падтрыманню вулічна-дарожных сетак. Разам з тым было указана на недастатковую работу Дзятлаўскага РУП ЖКГ па павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва. Не ўведзены ў эксплуатацыю кацёл магутнасцю 3 МВТ у п. Гезгалы, несвоечасова праводзяцца разлікі за пастаўленае драўніннае паліва. ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" на працягу ацяпляльнага перыяду 2010-2011 гадоў не ў поўным аб'ёме выконваў дагаворныя абавязацельствы па пастаўцы драўніннай шчапы. Не на ўсіх кацельнях ёсць навесы і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі для захоўвання дроў.

На 1 мая 2011 года дэбіторская запазычанасць за аказаныя паслугі Дзятлаўскага РУП ЖКГ павялічылася на 10 працэнтаў і склала 1437 млн. рублёў, у тым ліку запазычанасць насельніцтва склала 334 млн. рублёў бюджетных арганізацый — 480 млн. рублёў, сельскагаспадарчых — 436 млн. рублёў, іншых арганізацый — 749 млн. рублёў.

3 мэтай падрыхтоўкі да ўстойлівай работы галін народнай гаспадаркі ў асенне-зімовы перыяд 2011-2012 гадоў раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў план арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў да працы ў асенне-зімовы перыяд.

На пасяджэнні былі заслуханы і абмеркаваны іншыя пытанні сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна. Па ўсіх прыняты адпаведныя рашэнні. У рабоце пасяджэння райвыканкама прымаў удзел начальнік Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы В. К. Красакоў.

А. КУДЗІНАЎ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/