АБ КАНФІСКАЦЫІ ПЛАСЦІТУ



Больш за 96 кілаграмаў выбуховага рэчыва канфіскавана супрацоўнікамі УКДБ па Гродзенскай вобласці ў памежжы з Польшчай у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне ўцягвання ў незаконны абарот сродкаў паражэння.

Інфармацыю аб так называемай “хованцы” з пластыкавай узрыўчаткай супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення УКДБ па Гродзенскай вобласці атрымалі ад мясцовых жыхароў у рамках спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал”. Пры праверцы даныя пацвердзіліся.

У зоне мяжы за 4 км ад беларуска-польскай мяжы на тэрыторыі Адзельскага сельсавета Гродзенскага раёна знойдзены замаскіраваны тайнік з выбуховым рэчывам.

У цяперашні час супрацоўнікамі КДБ праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асобаў, якія маюць дачыненне да абсталявання тайніка.

Трэба адзначыць, што праваахоўным органам гэты ўчастак мясцовасці вядомы з прычыны неаднаразовага прыпынення спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы нелегальнымі мігрантамі. У сувязі з гэтым следствам не выключаецца версія складзіравання выбуховых рэчываў для нелегальнай перапраўкі ў краіны Еўрасаюза.

Кафіскаванае рэчыва знішчана шляхам уцілізацыі.

Прэс-служба УКДБ РБ па Гродзенскай вобласці

_____________________________________________________________________________________________________
Всегда хочется получить самое лучшее лечение, чтобы выздоровление было быстрее и не пришлось много времени проводить в больнице. Именно поэтому Клиники в Израиле и пользуются таким большим спросом. Именно там работают отличные специалисты своего дела. Вы получите избавление от своих болезней и хорошее здоровье.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/