Аб электрабяспецы



Усе мы ведаем, што з электрычнасцю трэба абыходзіцца асцярожна. Аднак у межах роднага дома, у акружэнні прывычных рэчаў мы часам легкадумна забываемся аб небяспецы, якая бяжыць па правадах. А няправільнае ці неасцярожнае абыходжанне з электрапрыборамі могуць быць вельмі сумнымі.

Прычыны няшчасных выпадкаў з электрычнасцю ў быце застаюцца практычна нязменнымі на працягу дзесяцігоддзяў — гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі або выкарыстанне няспраўных электрапрыбораў, неасцярожнасць і няўважлівасць пры абыходжанні з электрычнасцю, спроба самастойнай разборкі і рамонту электрапрыбораў.

Здавалася б, аб гэтых прычынах ведаюць і помняць усе, пачынаючы з маленькіх дзяцей, але многія ўпарта не прытрымліваюцца гэтых папярэджанняў. 3 пункту погляду псіхалогіі гэта зразумела: у сваёй кватэры чалавек адчувае сябе ў бяспецы, бытавыя прыборы з'яўляюцца для яго толькі часткай камфортнага абсталявання, а прывычка рэгулярнага карыстання імі паслабляе пачуццё асцярожнасці.

Пры карыстанні радыёэлектроннымі прыборамі ні ў якім выпадку нельга закрываць вентыляцыйныя адтуліны ў корпусе прыбора, дапускаць пападанне ўнутр корпуса вадкасцей і металічных прадметаў, устанаўліваць у мэблевую нішу, якая перашкаджае свабоднаму доступу паветра і адводу цяпла, пакідаць уключанымі без нагляду. Ніколі не імкніцеся самастойна разбіраць радыёэлектронныя прыборы — у многіх з іх выкарыстоўваюцца небяспечныя для жыцця ўзроўні напружання.

Выкарыстоўваючы электранагравальныя прыборы, памятайце, што яны маюць большую спажываную магутнасць, таму нельга адначасова падключаць некалькі такіх прыбораў да адной разеткі: гэта можа выклікаць празмерны нагрэў правадоў, разбурэнне іх ізаляцыі, аплаўленне і ўзгаранне разетак.

Неабходна таксама сачыць, каб шнур сілкавання прыбора не пападаў на гарачы награвальны элемент, бо гэта можа выклікаць пашкоджанне ізаляцыі і кароткае замыканне. Ніколі не карыстайцеся электрапрыборамі ў ваннай ці пад душам — вільготная скура і зазямляючая якасць металічнай ванны не пакінуць вам шчаслівага шанцу ў выпадку падзення прыбора ў ваду або наяўнасці пашкоджанняў у яго ізаляцыі. Таксама не карыстайцеся электрапрыборамі з сілкаваннем ад электрасеткі на вуліцы ў час дажджу, снегападу або туману.

Запрасіце спецыялістаў для праверкі стану электраправодкі і электрычных прыбораў у вашай кватэры. Звярніце ўвагу на абавязковую наяўнасць зазямлення корпусаў электрапрыбораў. Можна таксама ўстанавіць устройства ахоўнага адключэння (УАА) — спецыяльны аўтамат, які адключае падачу электратока ў выпадку дотыку чалавека да токавядучых частак абараняльнай электрасеткі.

Выкананне гэтых простых правілаў паслужыць гарантам бяспекі для вас, вашых родных і блізкіх.

[b][i]В. ВІНАКУРАЎ, дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе Дзятлаўскага раёна.[/i][/b]

_____________________________________________________________________________________________________
Если вы не доверяете банкам свои деньги и драгоценности, то вы можете установить в доме мебельный сейф. Он может быть как на видном месте, так и прятаться в шкаф или быть потайным, о котором будете знать только вы. Также сейфы обладают некоторыми свойствами, например, они могут быть огнестойкими или взломостойкими. Берегите свои заработанные богатства.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/