АБ АМАТАРСКІМ РЫБАЛОЎСТВЕ



Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе рыбаловаў-аматараў аб забароне на лоўлю наліма звычайнага, якая працягваецца да 28 лютага. З 1 па 31 сакавіка наступіць забарона на лоўлю шчупака звычайнага.

Так што весь люты працягваецца лоўля шчупака звычайнага ўсімі снасцямі, дазволенымі правіламі. Інспекцыя нагадвае аб норме вылаву, устаноўленай правіламі ў памеры 5 кілаграмаў.

Напамінаем аб забароне лоўлі рыбы з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці некалькіх відаў прыладаў рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10 штук, а таксама забароне прымянення на прыладах рыбалоўства двайных ці трайных кручкоў без блясны, натуральнай ці штучнай нажыўкі.

Пры аматарскім рыбалоўстве забаронены вылаў рыбы, якая не дасягнула прамысловай меры: шчупак звычайны – 35 см, язь – 25 см, лінь – 22 см, карп (сазан) – 25 см, жэрах – 34 см, судак – 40 см, сом звычайны – 70 см, налім – 36 см, галавень – 25 см.

У сувязі з існуючымі не адзінкавымі фактамі парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе тэлефон “Гарачай лініі” (8-01562) 2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлаў, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых і рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/