5 КРОКАЎ ДА ПРЫВАТНАГА БІЗНЭСУ



“Хочаш зрабіць добра – зрабі сам” – сцвярджае народная мудрасць. А лепшы спосаб рабіць усё самому і адказваць у справе выключна за сябе – індывідуальнае прадпрымальніцтва. “Надта складана і няпэўна” – скажуць многія і адрынуць гэту ідэю. Аднак кожная версія патрабуе праверкі, таму разам з вамі мы даведаемся, ці складана сёння стаць індывідуальным прадпрымальнікам.

РЭГІСТРАЦЫЯ.

Нават самая вялікая і складаная справа з чагосьці пачынаецца. А сучасная народная мудрасць падказвае: не ведаеш, у якую інстанцыю звярнуцца – ідзі ў “Адно акно”. Таму, не адкладваючы, скіроўваюся ў такую службу Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. І якраз дарэчы! Менавіта тут можна аформіцца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка … за 10 хвілін.

Патрэбны толькі невялікі пакет папераў (пералік, як і іншую інфармацыю па рэгістрацыі ІП, можна знайсці на сайце Дзятлаўскага райвыканкама dyatlovo.grodno-region.by): дакумент, які пацвярджае асобу; уласны фотаздымак 3х4; дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю ІП. Дарэчы, ад уплаты дзяржаўнай пошліны вызваляюцца тыя, хто стаіць на ўліку ў Цэнтры занятасці насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама тыя, хто атрымлівае адукацыю на дзённай форме навучання.

Заява на рэгістрацыю пішацца непасрэдна на месцы. І ўсё! Апавяшчэнне органаў сацыяльнай абароны насельніцтва, Белдзяржстраху, падатковай інспекцыі робіць у дзень рэгістрацыі сама Марына Панкевіч, упаўнаважаная асоба, якая ажыццяўляе рэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў.

-- Сёння індывідуальным прадпрымальнікам можа стаць любы як працуючы, так і беспрацоўны паўналетні чалавек, акрамя пэўных катэгорыяў насельніцтва, – тлумачыць Марына Лявонаўна. – Да выключэнняў адносяцца дзяржслужачыя і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян, што вызначана дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Згодна з Дэкрэтам №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сёння пры рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці вы не павінны ўказваць яе від.

За 2012 год у Дзятлаўскім раёне ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістраваны 112 чалавек. Самы кароткі тэрмін прадпрымальніцкай дзейнасці, які быў зафіксаваны на Дзятлаўшчыне, – 1 месяц.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/