3 Казлоўшчыны - у Гродна



3 06.11.2009 жыхары гарпасёлка Казлоўшчына будуць мець магчымасць напрамую дабірацца да Гродна, паколькі ўнесены змены ў рух аўтобуса Дзятлава-Гродна (праз Руду Яварскую, Масты).

Так, па нядзелях гэты аўтобус будзе заходзіць у Казлоўшчыну і адтуль у 16.12 адпраўляцца на Гродна. Прыбыццё ў абласны цэнтр — у 19 гадзін.

Па пятніцах ён будзе заязджаць з Гродна ў Казлоўшчыну. Гэта, мяркуюць у аўтапарку № 16, будзе асабліва зручна студэнтам, якія вучацца ў Гродне: без перасадак дабірацца да бацькоўскага дома і назад — на вучобу.

I. МІХАЙЛОЎСКАЯ, "Перамога", №86

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/