22 ВЕРАСНЯ - ДЗЕНЬ БЕЗ АЎТАМАБІЛЯ



Вынікі ўздзеяння чалавека на прыроду прымушаюць задумацца: да чаго мы прыйдзем праз пару дзесяцігоддзяў, што мы пакінем нашчадкам на гэтай зямлі? Чалавек -- гэта частка прыроды, разумная яе частка, і таму мы павінны паводзіць сябе адпаведна. Экалагічная сістэма -- гэта наш агульны дом. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб у выніку дзейнасці чалавека было менш забруджвання. Адна з такіх праблем - забруджванне атмасферы. Галоўным фактарам, які ўплывае на яго чысціню, з'яўляюцца выхлапныя газы ад мабільных крыніц. Яны складаюць 72% ад усіх выкідаў у атмасферу ў нашай рэспубліцы, а ў свеце -- 80%. Каб звярнуць увагу на гэтую праблему, штогод у многіх краінах свету праводзіцца акцыя "Дзень без аўтамабіля". Эколагі звяртаюцца з просьбай пакінуць сваё аўто дома 22 верасня.

_____________________________________________________________________________________________________
Если у вас в данный момент нет автомашины, либо вы приехали в командировку в иную местность, куда добираться на личном авто накладно, то вы всегда можете воспользоваться прокатом автомашин. К примеру, прокат авто Днепропетровск - это отличный выбор в Украине. Вас ожидает качественный сервис по приемлимым ценам.
_____________________________________________________________________________________________________

Гэта ваш шанц зрабіць уклад у захаванне чысціні нашай экасістэмы. Штогод у рэспубліцы ў паветра з адпрацаванымі газамі аўтамабіляў выкідваецца каля мільёна тон забруджвальных рэчываў. У іх склад уваходзяць такія таксічныя кампаненты, як вокіс вугляроду, вокіс азоту, вуглевадароды, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх металаў і г. д. Найбольшую небяспеку ўяўляюць вокіслы азоту, якія прыкладна ў 10 разоў больш таксічныя за чарны газ. З цяжкіх металаў больш распаўсюджаны ў выхлапных газах свінец, які мае першы клас небяспекі. Свінец утварае ўстойлівыя злучэнні ў глебе, здольны інтэнсіўна назапашвацца.

Узаемадзейнічаючы з глебавым перагноем, утварае цяжкарастваральныя злучэнні. Праз харчовыя ланцужкі свінец трапляе ў арганізм чалавека, разбурае касцяныя тканкі і крывятворныя органы, уплывае на разумовае развіццё дзяцей. Акрамя таго, у прыдарожнай зоне адбываецца забруджванне глебы часцінкамі, якія ўтвараюцца падцёкамі нафтапрадуктаў і ў выніку сцірання аўтамабільных пакрышак. Калі транспартныя выкіды трапляюць на паверхню зямлі ў басейнах сцёку -- забруджваюцца водныя аб'екты.
Чалавецтвам прымаюцца некаторыя меры па зніжэнні шкоднага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе: разумная арганізацыя руху аўтатранспарту, кантроль работы рухавікоў на прадмет перавышэння дапушчальных нормаў утрымання таксічных рэчываў у выхлапных газах, кантроль якасці паліва. У некаторых краінах спрабуюць падысці да рашэння праблемы глабальна -- па максімуме адмаўляюцца ад выкарыстання нафтапрадуктаў, вядуць пошук новых крыніц энергіі (напрыклад, электрычнасць). У некаторых краінах насельніцтва пагалоўна перасаджваецца на веласіпеды -- і эканомна, і карысна для здароўя.

Прымем жа ўдзел у сусветнай акцыі "Дзень без аўтамабіля" -- захаваем глыток чыстага паветра для нашчадкаў.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/