20 красавіка: інфарм-кур'ер



СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧЫ СХОД

На 27 красавіка прызначаны справаздачна-выбарчы сход раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". На сходзе будзе падрахункавана работа раённага жансавета, абмеркаваны задачы на бліжэйшы час, адбудуцца выбары праўлення і прэзідыума жаночай арганізацыі.

АКЦЫЯ "ТЫДЗЕНЬ ЛЕСУ-2011"

3 16 па 23 красавіка праводзіцца "Тыдзень лесу-2011". Акцыя наладжана Міністэрствам
сельскай гаспадаркі Беларусі. Яна праводзіцца пад дэвізам "Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну". У час акцыі запланавана пасадка дрэваў, навядзенне парадку ў лясах і парках.

ПОПЫТ НА БЯРОЗАВЫ СОК

Бярозавы сок, нарыхтаваны работнікамі Дзятлаўскага лясгаса, ахвотна купляюць жыхары горада і раёна. На сёння насельніцтву рэалізавана больш за 20 тон.

ВЫСТАВА НАРОДНЫХ УМЕЛЬЦАЎ

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі рыхтуецца традыцыиная выстава народных умельцаў, прымеркаваная да светлага свята — Уваскрэсення Гасподня. На выставе будуць прадстаўлены расфарбаваныя яйкі, падзелкі, выцінанкі, ручнікі, карціны велікоднай тэматыкі.

ФЕСТЫВАЛЬ "ВЯСЁЛКА"

3 15 красавіка па 15 мая праводзіцца абласны фестываль дзіцячых і юнацкіх фільмаў "Вясёлка" пад дэвізам "Напоўні сэрца дабрынёй". У час яго ў кінатэатрах вобласці, у тым ліку ў дзятлаўскім кінатэатры "Спадарожнік", школах раёна адбудуцца прэм'ерныя паказы новых стужак для дзяцей, знятых кінастудыямі Беларусі, Расіі, ЗША, Даніі, Іспаніі.

I. ІВАНАВА.

_____________________________________________________________________________________________________
У русских актеров очень много поклонников как в России, так и за ее пределами. Поэтому многие покупают или выписывают журналы о кино, чтобы всегда узнавать новости русского кино. Но теперь новости русского кино можно читать бесплатно в интернете! Причем с фотографиями или видео!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/