2 СНЕЖНЯ - ДЗЕНЬ ЮРЫСТА



Паважныя юрысты Дзятлаўскага раёна!

Ад усёй душы сардэчна віншуем усіх работнікаў установаў юстыцыі, пракуратуры, спецыялістаў юрыдычнай службы з вашым прафесійным святам — Днём юрыста. Ваша праца, накіраваная на рашэнне складаных і разнастайных задач па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, ахове грамадскага парадку, садзейнічае правядзенню ў грамадстве неабходных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў і паляпшэнняў.

У прававым грамадстве павінен уладарыць дух і літара Закона. I на абароне гэтага стаіце вы, юрысты-прафесіяналы.

Выказваем упэўненасць у тым, што юрыдычныя работнікі і ў далейшым будуць ахоўваць законнасць, узорна выконваць свой службовы і грамадзянскі абавязак.

Няхай вашыя прафесійныя веды заўжды прыносяць людзям толькі дабро і справядлівасць, гуманнасць і законнасць, а ваша праца — задавальненне ад вынікаў работы.

У гэты святочны дзень жадаем вам поспехаў ў вашай плённай дзейнасці, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, жыццёвага аптымізму і бадзёрага настрою. Удачы вам і новых поспехаў у працы на карысць людзям!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/