2 лютага - Инфарм-кур'ер



ЛІКВІДАВАНЫ СВК "РУДАЯВАРСКІ"

Адбылася рзарганізацыя сельгаспрадпрыемстваў: адзін з самых невялікіх і небагатых сельгаскааператываў "Рудаяварскі" далучаны да СВК "Хвінявічы".

Цяпер на сельскагаспадарчай карце Дзятлаўшчыны — 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў замест 11.

НАПРУЖАНАЯ ПАДАТКОВАЯ ПАРА

У работнікаў падатковай інспекцыі прыбыло клопатаў: пачалося дэклараванне даходаў за мінулы год.
3 гэтай нагоды падаткавікі падоўжылі час прыёму грамадзян да 8 гадзін вечара, а таксама працуюць да абеда ў суботу.

ВЕЧАРЫ-СУСТРЭЧЫ ШКОЛЬНЫХ СЯБРОЎ

Ва ўсіх школах раёна ў першую суботу лютага пройдуць сустрэчы выпускнікоў.
Вось і Яварская школа — адна са старэйшых навучальных установаў Дзятлаўшчыны, якой больш за 100 гадоў, запрасіла сваіх былых вучняў на вечар школьных сяброў.

Па даўняй традыцыі сюды штогод з'язджюцца выпускнікі розных гадоў, якія жывуць не толькі ў Беларусі, а і за яе межамі.

ФЕСТЫВАЛЬ ПЕСНАПЕННЯЎ

Сёлета шосты калядны фестываль духоўных песнапенняў "Слава ў вышніх Богу" праходзіў у Лідзе. Пасля адборачных тураў у фінал выйшлі 37 харавых калектываў Навагрудскай епархіі.

Дзятлаўчане сталі дыпламантамі гэтага фестывалю, які з кожным годам збірае ўсё больш прыхільнікаў.
Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, які ўзначальваў журы фестывалю, падзякаваў усім удзельнікам за высокае выканаўчае майстэрства, пажадаў новых творчых поспехаў.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/