12-АЕ АДКРЫТАЕ ПЕРШЫНСТВО КАРАТЫСТАЎ У СЛОНІМЕ



16 лістапада ў Слонімскім гарадскім спарткомплексе прайшло 12-ае адкрытае першынство горада Слоніма па кіакушынкай каратэ-до. Турнір сабраў больш за 100 удзельнікаў у 21 катэгорыі са Слоніма, Гродна, Мінска, Гомеля, Дзятлава, Навагрудка, г.п. Наваельня, Беластока, а таксама шмат гледачоў.

Спаборніцтвы былі насычаныя напалам барацьбы за перамогу. Многія дзеці вельмі добра праявілі сябе ў гэтым турніры: яны паказалі свой байцоўскі дух і волю да перамогі. Хацелася б адзначыць, што нашы турніры з кожным разам набіраюць абароты як па колькасці ўдзельнікаў, так і па ўзроўні баявой падрыхтоўкі.

Усім удзельнікам турніру, суддзям і гасцям былі ўручаны памятныя падарункі ў гонар 15-годдзя клуба “Барс”, а прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і граматамі. Клуб нарадзіўся менавіта ў Слоніме, першапачатковая яго назва была грамадскае аб'яднанне “Слонімскі клуб “Барс”, цяпер гэта абласное грамадскае дзіцяча-юнацкае аб'яднанне “Спартыўны клуб “Барс”, які налічвае на сёння каля 300 вучняў.

Каманду горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна прадстаўлялі 22 спартсмены, з якіх 14 спартсменаў сталі прызёрамі дадзенага мерапрыемства: у катэгорыі 8-9 гадоў да 30 кг -- Багдан Сялецкі (3 месца); у катэгорыі 10-11 гадоў да 40 кг -- Ілья Барыгін (1 месца); дзяўчынкі 10-12 гадоў да 40 кг -- Вераніка Ламака (2 месца); у катэгорыі 10-11 гадоў да 45 кг -- Ілья Гранкоўскі (1 месца), Дзмітрый Заяц (2 месца); дзяўчынкі 12-13 гадоў да 45 кг -- Вікторыя Анушкевіч (3 месца); у катэгорыі 12-13 гадоў да 55 кг -- Павел Барыгін (1 месца), Арцём Урбановіч (2 месца); у катэгорыі 12-13 гадоў больш за 55 кг -- Дзмітрый Пузач (1 месца); 14-15 гадоў больш за 75 кг -- Павел Мазурэвіч (1 месца), Мікалай Бяляўскі (2 месца); мужчыны да 75 кг групы "Б" -- Віталь Заяц (3 месца); юніёркі 16-17 гадоў да 60 кг -- Кацярына Байгот (2 месца); дзяўчаты 18+ да 70 кг -- Дар'я Заяц (1месца).

М. МАКСІМАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/