Лоўля ракаў забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага света ў сувязі з частымі выпадкамі затрымання парушальнікаў за незаконную лоўлю ракаў у час забароны на іх лоўлю нагадвае, што згодна з дзеючымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства лоўля рака вузкапалага забаронена з 15 кастрычніка па 15 ліпеня.

Пасля заканчэння забароны лоўля рака вузкапалага будзе дазволена з прымяненнем ракаловак у колькасці не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова даўжынёй не больш за 100 сантыметраў і дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 сантыметраў і ячэйкай не менш за 22 міліметры, а таксама лоўля рукамі.

Дазволена здабываць не больш за 30 ракаў у суткі на аднаго рыбалова. Мінімальны памер вылаўленых ракаў павінен быць не менш за 9 сантыметраў.

Лоўля рака шырокапалага забаронена круглы год, бо гэты від занесены ў "Чырвоную кнігу" Рэспублікі Беларусь. У зоне адказнасці нашай інспекцыі вылаў дадзенага віда рака не зафіксаваны. Таксама нагадваем аб дзеючай забароне на лоўлю сама звычайнага з 31 мая па 1 ліпеня.

У сувязі з маючымі месца шматлікімі фактамі парушанняў Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі і з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі кругласутачна працуе тэлефон "гарачай лініі" 8-01562-2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых вам парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, выкарыстоўваемых у нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых і рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай МРІ АЖ і РС.

_____________________________________________________________________________________________________

Покупка квартиры – дело не только хлопотное, но и ответственное. На рынке недвижимости немало мошенников. Для агентства недвижимости "Park Lane" продажа квартир в киеве - профессиональный вид деятельности. Агентство на рынке недвижимости с 2006 года. И с этого времени является ежегодным победителем в различных номинациях конкурсов среди риелторских компаний и агентств недвижимости.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/