Хто нам палічыць нашы страты?

Хто нам палічыць нашы страты?
I колькі нам яшчэ іх мець?
А з цёмных вокнаў шэрых хатаў
Глядзець вякамі будзе смерць.

Пасля сябе мы ўсё пакінем:
Пакуту, радасць, смутак, смех,
I промень сонца ў небе сінім,
I ластавак з-пад родных стрэх.

Тлусцеюць з роскашы магнаты -
Ім хоць прагрэс, а ці застой,
Ці, што цячэ у бабкі хата,
I хоць бы грошык за душой.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/