Я нікога не папікаю...

Я нікога не папікаю,
I прашэннямі не тлумлю,
Што спаткаў за жыццё, тое маю,
Хаця шчасцем не назаву.

За вялікім ніяк не імкнуўся,
Бо вялікасць, бадай, не па мне,
Сваіх дзён не марную у скрусе,
Хоць што будзе, мяне не міне.

Хто я сёння? - Паверце самі -
Я не думаў ні разу аб тым.
А душою і справамі з вамі
Я звязаны пасам адным.

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/