У дзятлаўчан дыпломы са "Славянскага базару"

Добрай традыцыяй для аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцва Дзятлаўскага раёна стаў удзел у Мiжнародным фестывалі творчасці інвалідаў у Віцебску, які штогод ладзіцца ў рамках "Славянскага базару".

Сёлета наввдвальнікі "Праменьчыка" і спецыялісты аддзялення вырашылі здзівіць удзельнікаў і гледачоў фестывалю "Віцебск-2018" арыгінальнымі выставамі творчасці і вакальнымі нумарамі. А таму Дзятлаўская дэлегацыя "заявілася" ў дзвюх намінацыях: "Народны і эстрадны вакал" і "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".

У сталіцу фестывалю дзятлаўчане прывезлі дзве выставы - стрыманую, сучасную і даволі арыгінальную "Джынсавую фантазію", дзе экспанаваліся вырабы ручной работы з джынсу на любы густ, і яркую, амбіцыёзную, характерную выставу "Лялькі народаў свету", якая прываблівала гледачоў прыгожымі народнымі касцюмамі і адметнымі вобразамі прадстаўнікоў розных нацый.

На сцэну віцебскага фестывалю сёлета падняліся нашы землякі Ірына Бакшук з народнай песняй "А гармонік грае, грае" і Сяргей Малышчык, які выканаў эстрадную песню "Мілае Дзятлава" з паказам вымпелаў і сімвалаў (песню ў Дзятлаве ўжо паспелі перайменаваць у "гімн" горада).

Прафесійнае журы станоўча ацаніла выступленні і майстэрства дзятлаўчан. 3 Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў "Віцебск-2018" яны вярнуліся з дыпломам першай ступені - Алене Калюцік і Галіне Касцюк (прадстаўлялі выставы) "за дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", трэцяй ступені - Сяргею Малышчыку "за эстрадны вакал", з дыпломам удзельніка - Ірыне Бакшук "за народны вакал". Таксама дэлегацыя Дзятлаўскага раёна прывезла і перадала прызы фестывалю аддзяленню "Праменьчык" і клубу "Нам гады не бяда".

Загадчыца аддзялення Алена Калюцік зазначае, што дастойная ацэнка нашага раёна - гэта заслуга агульная. Яна дзякуе за падтрымку, супрацоўніцтва і асабісты уклад у папаўненне выставаў і падрыхтоўку да паездкі кіраўніку клуба "Нам гады не бяда" Галіне Касцюк, кіраўнікам гурткоў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці Валянціне Баландзіной і Валянціне Саламевіч, а таксама старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "Бепарускае таварыства інвалідаў" Валянціне Берднікавай.

Ірына КАЎКЕПЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/