Купілі пачастункі за настаўніцкія грошы

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы і пытанне аб магчымасці вяртання бацькам дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Намаганні дарослых узнагароджаны

Па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама назад у сям'ю вярнуліся чацвёра дзяцей, у тым ліку нованароджаная дзяўчынка. Раней дзвці былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, але за даволі кароткі тэрмін бацькі здолелі выправіць сітуацыю.

Справіцца з праблемамі, якія прывялі да адабрання дзяцей, ім дапамагала гаспадарка, дзе працуе бацька. КСУП выдзеліла шматдзетнай сям'і новае жыллё, бацькі зрабілі там рамонт. Яны набылі ложачак і рэчы для немаўляці, адрамантавалі праводку, падключылі новую газавую пліту. Бацькі стараліся ў сціслы тэрмін зрабіць усё неабходнае, каб вярнуць дзяцей.

Паколькі маці схільна да ўжывання спіртных напояў, члены камісіі папярэдзілі жанчыну, што яна павінна адмовіцца ад алкаголю, калі хоча, каб дзеці гадаваліся дома.

Нягледзячы на значныя паляпшэнні, сям'я будзе знахо-дзіцца пад пільным кантролем службаў прафілактыкі.

Скраў кашалёк і падзяліўся з сябрамi

На адрас камісіі па справах непаўналетніх паступіла пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на непаўналетняга навучэнца адной з парадскіх школ. Паколькі хлопец не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, адміністрацыйныя пратаколы за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў былі складзены на яго маці і бацьку.

Іх сын скраў у сваёй настаўніцы кашалёк, у якім знаходзіліся 130 рублёў і 5 долараў ЗША. Здарылася гэта напрыканцы навучальнага года ў групе падоўжанага дня. Навучэнец ужо развітаўся з педагогам і пайшоў дахаты. Паколькі і астатнія дзеці таксама разышліся, пацярпелая неабачліва пакінула адчыненымі дзверы ў кабінет, дзе знаходзіліся яе рэчы. Аднак па дарозе хлопец зразумеў, што пакінуў на настаўніцкім стале чарнавік з выкананым хатнім заданнем. Вярнуўшыся, убачыў пусты клас і сумку. Зразумеўшы, што пра крадзеж наўрад ці хто здагадаецца, выцягнуў з сумкі кашалёк.

Пазней сустрэў сваіх сябра і брата, з якімі вырашыў падзяліцца здабыткам. Разам схадзілі ў "Еўраопт" па ласункі, дзе і патрацілі частку грошай.

Міліцыя даволі хутка "вылічыла" злодзея, і яму давялося прызнацца ў злачынстве. У хлопца гэта першае, але адначасова сур'ёзнае парушэнне. Яго папярэдзілі, што, стаўшы на крывую дарожку, ён можа патрапіць у навучальную ўстанову закрытага тыпу. Непрыемнасці былі і ў сябра "юнага прадпрымальніка", з якім ён дзяліўся. 3 непаўналетнімі правялі прафілактычныя гутаркі, патлумачылі наступствы супрацьпраўных учынкаў.

Кожнаму з бацькоў хлопца давядзецца заплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні з улікам тага, што скрадзеныя сынам грошы яны ўжо вярнулі ўладальніцы.

Загуляліся дапазна ў футбол

У 23 гадзіны 10 хвілін двух падлеткаў на стадыёне затрымала міліцыя. Хлопцы загуляліся ў футбол і не заўважылі, як праляцеў час. На бацькоў юных спартсменаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы за тое, што не пракантралявалі дзяцей, не забяспечылі ім суправаджэнне.

Нагадваем, што ў час канікулаў непаўналетнія могуць знаходзіцца на двары без суправаджэння дарослых з 6 да 23 гадзін. У выпадку парушэння гэтага патрабавання законных прадстаўнікоў юных аматараў позніх прагулак чакае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу да дзвюх базавых велічыняў.

Улічваючы станоўчыя характарыстыкі футбалістаў, іх бацькоў папярздзілі, аднак нагадалі, што за паўторнае парушэнне на працягу года ўжо давядзецца заплаціць штраф ад дзвюх да пяці базавых велічыняў.

Ранняя залежнасць - значныя штрафы

Непаўналетні жыхар нашага раёна стаіць на ўліку з-за ўжывання алкаголю, аднак пэўных высноваў хлопец для сябе так і не зрабіў. Спецыялісты, якія з ім працуюць па рэабілітацыйнай праграме, сцвярджаюць, што падлетку не хапае адказнасці, яго тактыка - хлусіць, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый і размоваў. Аднак дзе алкаголь - там і непрыемнасці.

Так, падлетак за даволі кароткі прамежак часу "зарабіў" адразу тры адміністрацыйныя пратаколы. Паколькі ён мае непагашаную судзімасць, то хутка можа трапiць у папраўчую ўстанову. Выклік на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх хлопец праігнараваў - прыйшла толькі яго маці.

Першы адміністрацыйны пратакол міліцыя склала на парушальніка ў Навагрудку. Там ён п'яны перайшоў дарогу ў неналежным месцы. Яшчэ два пратаколы складзена ў Наваельні: за паўторнае на працягу года распіццё алкаголю, за знаходжанне п'яным у грамадскім месцы. У сукупнасці за пералічаныя правапарушэнні назначылі штраф у памеры 7 базавых велічыняў.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Віктар ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Ірына СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты "Перамога", член камісіі

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/