Служыць на карысць людзям

Выратаванне чалавечага жыцця - неацэнная і вельмі ганаровая праца, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, адказнасці і мужнасці. Прафесіяналізм і адданасць сваёй справе - такімі якасцямі валодае камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці-1 Дзятлаўскага РАНС Ігар Чайкоўскі.

- lгap Лявонавіч, ці даўно служыце рятаўніком?
- У пажарнай службе я з 1995 года. Рашэнне стаць ратаўніком прыняў у час армейскай службы і да цяперашняга часу ні разу не пашкадаваў аб гэтым.

- А ці ёсць у вас службовае крэда?
- Пастаўленыя задачы неабходна выконваць своечасова. Да ўсяго трэба ставіцца адказна.

- Якія пюдзі служаць побач з вамі?
- Гэта, у першую чаргу, прафесіяналы сваёй справы, смелыя i адважныя, скрупулёзныя, адказныя ў выкананні пастаўленых кіраўніцтвам задач. Яны валодаюць грунтоўнымі ведамі ў сваёй справе. Кожным з іх кіруе жаданне дапамагаць іншым людзям.

- 3 улікам свайго вопыту, што параіце маладым спецыялістам, якiя толькі пачынаюць працаваць?
- Абавязкова павінна быць жаданне працаваць і вучыцца. Акрамя гэтага трэба дэталёва ведаць адпаведную нарматыўную базу, заўсёды правільна прымаць рашэнні і, вядома ж, умець ладзіць з калегамі.

- Ці памятаеце свой першы баявы выезд?
- Такое не забываецца. Першы ў маёй працы пажар адбыўся ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына, гарэў жыпы дом. Вопыту тады ў мяне было няшмат, але дапамагалі саслужыўцы. Пажар быў ліквідаваны.

- Цi даводзілася вам ратаваць людзей не ў час нясення службы?
- Так. Аднойчы я выйшаў у свой двор (жыву па вуліцы Камсамольскай), каб прагрэць машыну. Жанчына з суседняга пад'езда падбегла да мяне і сказала, што з кватэры яе суседкі чуваць пах дыму. Дзверы я адчыніць не змог, прыйшлося праз фортку залезці ўнутр (кватэра размешчана на першым паверсе). У кватэры было моцнае задымление. Гаспадыня ляжала на падлозе без прытомнасці. На газавай пліце дымілася каструля.

- За гады службы вы, напэўна, маеце ўзнагароды?
- Я ўзнагароджаны медалём "За бездакорную службу III ступені" i маю значок "Выдатнік МНС".

- Што пажадаецв сваім саслужыўцам у iх нялёгкай рабоце?
- Усім ратаўнікам - моцнага здароўя, упэўненасці ў будучыні, паменш баявых выездаў.

Таццяна ГРЫЦУК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/