Hi хваста, ні лускі: Свята рыбака ў Гезгалах

На беразе возера ў Гезгалах 21 ліпеня ладзілася Свята рыбака ў рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім". Рыбаловы закідвалі свае вуды і чакалі... Хто — залатую рыбку, хто — вялікую, а камусьці важна было, каб клюнула хоць якая-небудзь. У той жа час на святочнай сцэне ладзіліся танцы, спяваліся песні — усё было звязана, вядома, з "рыбнай" тэмай.

Павітаў гасцей мерапрыемства Нептун, і яго з'яўленне дазволіла яшчэ больш акунуцца ў атмасферу свята, якое звязана з водным царствам. Павіншаваў са святам прысутных старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Верамейчык. Ён адзначыў, што Свята рыбака ў нашым раёне праходзіць ужо
трэці раз, і заўсёды прыемна бачыць, што людэі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Таксама Валерый Верамейчык пажадаў рыбакам "ні хваста, ні лускі", што на рыбацкай мове азначае ўдачу.

Пакуль рыбаловы хаваліся з вудамі ў ціхіх месцах, арганізатары свята запрасілі работнікаў раённых арганізацый да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце. У спаборніцтве ўдзельнічалі каманды КСУП "Жукоўшчына", Дзятлаўскай ЦРБ, КСУП "Вензавец", Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Спаборніцтвы лраходзілі ў займальнай і напружанай барацьбе. Удзельнікі лавілі кардонную рыбу, "мяшалі юшку", закідвалі мячы.
Рыбалка — гэта азарт, падстава ганарыцца сабой, калі ўлоў выдаецца добрым. Дарэчы, рыбачылі сёлета і жанчыны.

Так, Святлана Раманоўская злавіла 30 грамаў рыбы і атрымала за гэта трэцяе месца. Удача паспрыяла і Арцёму Лукашыку, які прынёс здабычу вагой 225 грамаў. Лідарам сярод рыбаловаў-сапернікаў стаў Аляксей Кастусік, які паспеў злавіць 590 грамаў рыбы. Магчыма, пераможца адправіўся "разбірацца" са сваім уловам, таму дыплом і падарунак арганізатары перадалі яго жонцы.

Не забыліся і пра самага маленькага ўдзельйіка спаборніцтваў Мікіту Раманоўскага. Хлопчык рыбачыў з 5 гадзін раніцы і еельмі жадаў перамагчы. Яго мэтанакіраванасць падтрымалі арганізатары конкурсу, уручылі памятны падарунак і пажадалі поспехаў у наступным рыбацкім сезоне.

На працягу свята выступалі артысты Дзятлаўшчыны. Малеча забаўлялася на атракцыёнах, не змяншалася колькасць людзей каля гандлёвых палатак з салодкай ватай, папкорнам і цацкамі. Таксама на невялікай слартыўнай пляцоўцы валейбалісты-аматары паказвалі майстар-клас па валейболе.

Напрыканцы вясёлага мерапрыемства падвялі вынікі спартыўнай эстафеты.

Перамагчы атрымалася тым, хто быў больш спрытным, хуткім, смелым і умелым. Так, першае месца заняла каманда КСУП "Вензавец", другое месца — у Дзятлаўскага РУП ЖКГ, тройку пераможцаў замкнула КСУП "Жукоўшчына". Усе пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў, Прыз за чацвёртае месца дастаўся камандзе Дзятлаўскай ЦРБ.

Цёплае летняе надвор'е і добры настрой прысутных спрыялі ўдапаму адпачынку і выдатнаму святу.

Юлія БАКУНОВІЧ,
Дзіяна ЛІШЫК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/