Служыць зямлі: што можа быць высакародней?

Любіць сваю прафесію і лічыць свой выбар правільным - ці гэта не простае чалавечае шчасце? Герою нашай сустрэчы жыццё дало магчымасць працаваць на зямлі, а прырода адарыла талантам "чытаць" прыродныя з'явы. У энергічнага, разважлівага галоўнага агранома КСУП "Дварэц-Агра" Сяргея Лабара рабочае месца - бяскрайнія палі.

Родам Сяргей з вёскі Раготна Дзятлаўскага раёна. Тут ён рос, вучыўся, скончыў сярэднюю школу. Вучыўся ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, затым у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
Пасля атрымання дыплома малады спецыяліст уладкаваўся на работу ў СВК "Раготна" на пасаду агранома, але ўжо праз тры месяцы працы быў прызваны на воінскую службу.

Сяргей Лабар цвёрда ўпэўнены: кожны мужчына павінен прайсці ваенную школу, бо менавіта яна фарміруе трываласць, дысцыпліну, адказнасць, а гэта шмат у чым дапамагае і ў рабоце, і ў жыцці ў цэлым. Пасля службы ў арміі планаваў уладкавацца працаваць у міліцыю, але ў час, калі рыхтаваліся дакументы, перадумаў і вырашыў вярнуцца ў сельскую гаспадарку.

- Чаму менавіта гэта праца вас так цікавіла?
- Земляробства было знаёма мне з дзяцінства. Я рос у сям'і, дзе цяжкая аграрная справа стала крыніцай сямейнага забеспячэння. Ужо з 15 гадоў дапамагаў бацьку на палях. Асноўныя цяжкасці, з якімі сутыкаліся аграрыі, былі добра мне вядомы і таму не страшылі. Таксама парады давапі старэйшыя таварышы, аднавяскоўцы, якія працавалі ўжо ў той час у сельскай гаспадарцы, а сёння з'яўляюцца маімі калегамі.

3 2011 года пасада агранома-аграхіміка ў КСУП "Дварэц-Афа" стала новым этапам у прафесійнай дзейнасці Сяргея Лабара. Тут ён працуе ўжо дванаццаць гадоў, апошнія два гады - галоўным аграномам. У падначаленні Сяргея Лабара - дзясяткі механізатараў і ўся сельгастэхніка.

Малады галоўны аграном кожны дзень плануе новы аб'ём работы, сочыць за працай механізатараў, раіцца з імі і спрачаецца.

- Цяжка маладому кіраваць такой колькасцю людзей?
- Цяжка. Нягледзячы на тое, што ў мяне свае абавязкі, а ў іх - свае, справу робім агульную. Вельмі перажываю кожны раз за тое, што даводзіцца дзесьці павысіць голас, і ў той жа час не магу спакойна глядзець, калі на рамонт стала хаця б адна машына, не магу проста стаяць і чакаць, пакуль прыйдзе дапамога ад спецыялістаў. Калі гэта ў маёй кампетэнцыі, капі бачу, што з паломкай змагу справіцца сам, не чакаю прыезду памочнікаў, адразу бяруся за рамонт. Ведаю адно: тэхніка павінна працаваць. У аграрыяў выпрабаванняў - хоць адбаўляй, толькі капрызы надвор'я з году ў год чаго каштуюць. Таму, мяркую, што спраўляцца з праблемамі, вырашэнне якіх залежыць ад чалавечага фактару, трэба імкнуцца як мага хутчэй.

Праца галоўнага агранома - справа вельмі адказная і складаная. На ім і своечасовая апрацоўка глебы, і кантроль за правильным унясеннем угнаенняў, затым пасяўная і догляд раслін, і нарыхтоўка кармоў, і збор ураджаю. I гэтых "i" - бясконцы пералік сярод аграрных этапаў і працэсаў. За гэта ўсё нясе адказнасць галоўны аграном. А яшчэ неабходна максімальна ўважліва весці дакументацыю, быць у курсе апошніх навуковых дасягненняў, прадуктаў аграрнай вытворчасці, актыўна ўкараняць у працэс вытворчасці новыя тэхналогіі.

- Ад чаго залежаць вынікі вашай працы?
- Галоўным чынам непасрэдна ад людзей, якія задзейнічаны на вытворчасці, людзей, з якімі кожны дзень з ранку да вечара працую. Калі ў агульнай справе ёсць арганізаванасць і адказнасць кожнага работніка, там будзе і прагрэсіўны вынік.

- Здавалася б, прагрзс сёння развівавцца хуткімі кронамі, з'явілася шмат новай тэхнікі, а клопату ў агранома мвнш не становіцца. I вольнага часу, напэўна, не застаецца?
- Увогуле, я прывык працаваць без выхадных, - дзеліцца Сяргей Лабар, -звыкнуцца з такім тэмпам і занятасцю больш складана для маёй сям'і. Вядома, хочацца больш увагі ўдзяляць сыну, тым больш наступіў перыяд летняга адпачынку, і ў дзяцей з'явілася шмат вольнага часу.

Слухаючы разважанні Сяргея Сяргеевіча, лаўлю сябе на думцы, што аграномы - гэта людзі, якія не ўяўляюць сабе жыцця без ранняга пад'ёму і позняга адбою, без налітага коласа і рокату камбайнаў, без штодзённых праблемаў і пошукаў іх вырашэння.

- Можа, зімой вольнага часу для адпачынку з'яўляецца больш?
- Вы лічыце, зімой я адпачываю? - пытаецца галоўны аграном. Голас у Сяргея спакойны, усмешка стрыманая, валоданне сабой здзіўляе. - Так, гэта не такая напружаная ў фізічным плане пара. У зімовы час у асноўным вядзецца работа па дакументацыі, распрацоўцы севазвароту, выбары палеткаў пад культуры, складаюцца планы прымяненняў угнаенняў і сродкаў аховы, Калі даводзіцца выкраіць вольныя дні, любім усёй сям'ёй вандраваць. Напрыклад, ездзім да родных у Карэлію. У вольныя гадзіны сярод хутка прабягаючых будняў люблю з сынам парыбачыць.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/