Праваслаўны моладзевы злёт на Дзятлаўшчыне

3 16 па 19 ліпеня ў вёсцы Латышы Дзятлаўскага благачыння па благаславенні Правячага Архіерэя Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага i Слонімскага, ладзіўся праваслаўны епархіяльны моладзевы злёт, прымеркаваны да 100-годдзя з дня трагічнай гібелі Царскіх пакутнікаў.

Арганізацыю і фінансаванне злёту ажыццяўляла Навагрудская епархія, адказным за яго правядзенне на тэрыторыі ма-шага раёна быў іерэй Аляксей Сцепановіч. Актыўны ўдзел у рабоце злёту прымалі святары, адказныя за моладзевае служэнне ў благачыннях, памочнікі благачынных па рабоце з моладдзю.

Сорак маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з розных куткоў Гродзеншчыны сабраліся, па словах святароў, "каб паспрабаваць пажыць ва ўмовах праваслаўнага хрысціяніна, не спяшаючыся, памаліцца, пагутарыць, паспаборнічаць, паказаць свае таленты, здольнасці. Мэта гэтага злёту - стварыць спрыяльныя ўмовы для раскрыцця паўнавартаснага хрысціяніна. У паўсядзённым жыцці мы ўвесь час спяшаемся, маем шмат спраў, а тут разам адзін другога падтрымліваем, i так чатыры дні".

18 ліпеня ўсе юнакі і дзяўчаты моладзевага злёту прыйшлі ў вёску Дзям'янаўцы, дзе ў храме прападобнага Сергія Раданежскага адбылася Божая Літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Навафудскі і Слонімскі Гурый.

Маладыя людзі змаглі паспавядацца і прычасціцца. У пропаведзі пасля службы і хрэснага ходу архіепіскап Гурый адзначыў: "Сергій Раданежскі асабліва апякуецца за моладзь, якая вучыцца. Я заклікаю ўсіх маладых людзей, якія сёння тут прысутнічаюць, маліцца святому, каб спасцігаць толькі карысныя веды. Будзьце ўважлівыя, не паддавайцеся спакусам жыцця".

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў праваслаўным злёце падзяліліся юнакі і дзяўчаты: "Мы адпачываем, молімся, разам працуем, праходзім паслушэнствы, напрыклад, памыць посуд, распаліць вогнішча. Актыўна ўдзельнічаем у віктарынах, спартландыях, спяваем пад гітару. Гэты злёт дапамагае нам духоўна абагаціцца, адпачыць, яшчэ больш далучыцца да веры, згуртавацца. Вельмі падабаецца, многія з нас ужо не першы год сюды ездзяць. Нават нягледзячы на сёлетняе дажджлівае надвор'е, уражанняў шмат. У наступным годзе, калі будзе магчымасць, ізноў хацелася б пабываць на такім злёце".

Святлана ГРЫШЫНА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/