Закон. Нагляд. Прафесіяналізм

26 чэрвеня ў нашай рэспубліцы прафесійнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры. Аб працоўных буднях і задачах ахоўнікаў закона карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з намеснікам пракурора Аляксандрам Юркевічам.

- Аляксандр Паўлавіч, якім для пракуратуры раёна было першае паўгоддзе 2018 года?
- Працуем згодна з планам, пастаўленыя задачы выконваем у поўным аб'ёме. 3 пачатку года правялі 28 агульнанаглядных мерапрыемстваў з унясеннем 43 актаў пракурорскага рэагавання, падтрымана абвінавачванне па 35 крымінальных справах, апратэставаны. 3 прыгаворы, дадзены заключэнні па 35 грамадзянскіх справах. Таксама вырашана 20 зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў. Найчасцей у пракуратуру раёна звярталіся па пытаннях адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства, органаў дазнання і следства.

- Якім накірункам у рабоце надаяце больш увагі?
- Пад асаблівым кантролем у першым паўгоддзі была арганізацыя наглядных праверак за вядзеннем вяснова-палявых работ. У прыватнасці, правяралі захаванасць сельгастэхнікі, ход пасяўной кампаніі. Сачылі таксама за падрыхтоўкай да купальнага сезона, арганізацыяй летнікаў, занятасцю школьнікаў у час канікулаў.

- Што дапамагае паспяхова працаваць і дасягаць пастаўленых задач?
- Работа ажыццяўляецца на прынцыпах раўназначнай інтэнсіўнасці, узаемадапамогі, узаемаза-мяняльнасці. Дзякуючы зладжанаму калектыву, у складзе якога тры аператыўныя і тры тэхнічныя работаю, удаецца вынікова вырашаць любыя задачы.

- На што цяпер скіравана ўвага пракуратуры раёна і якія планы на другое паўгоддзе?
- Уважліва сочым за падрыхтоўкай да жніва, нарыхтоўкай кармоў, захаваннем матэрыяльнай базы сельскагаспадарчага комплексу раёна. Шмат увагі надаём такім актуальным пытанням, як выкананне прадпрыемствамі і арганізацыямі Дырэктываў №1 і №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гэта значыць, захаванню працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, а таксама карупцыйным злачынствам, прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх і моладзі.

Пералічаныя пытанні, прафілактыку правапарушэнняў, выкананне зямельнага і прырода-ахоўнага заканадаўства, нагляд за следствам і дазнаннем пастаянна трымаем на кантролі, таксама будзем выконваць патрабаванні плану работы, які распрацоўваецца на паўгоддзе.

- Чаго пажадаеце калегам і былым работникам да прафесійнага свята?
- Далейшых поспехаў у рабоце, дасягнення пастаўленых задач, прафесіяналізму, моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, святочнага настрою, дабрабыту і ладу ў сем'ях.

Ірына СТЫРНІК

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/