Іншапланетныя танцоры

Каля танцпляцоўкі Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла сапраўдная бітва... фарбамі. I нават невядома, хто пераможца: самы рознакаляровы ўдзельнік ці той, каму дасталося менш каляровых плямаў.

Пакуначкі з рассыпістымі фарбамі можна было купіць самастойна, а можна было выйграць у адным з конкурсаў танцаў.
Зялёныя, жоўтыя, сінія твары дзяцей, яркія аблокі пылу стваралі ўражанне, што частка гарадскога парку ператварылася ў іншую планету.

Для "іншапланецянаў" выступалі мясцовыя дыджэі, якія задавалі рытм рухаў.

Юлія БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/