Спяваў, шумеў фестываль "Зецельскі фэст"

У Дзятлаве прайшоў фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст". Гэты раённы праект стартаваў летась, а сёлета ў свята з'явіўся свой летапіс, у які арганізатары мяркуюць заносіць імёны сем'яў-пераможцаў.

Вясна, сонца, усмешкі на тварах гледачоў - такая светлая атмасфера была ў свята! Адкрылі яго дзіцячыя танцавальныя калектывы. Усяго ў выступленні прынялі ўдзел каля 60 юных таленавітых дзятлаўчан.

3 віншаваннямі да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. ён зазначыў, што сям'я - гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. Моцная сям'я - залог стабільнасці і працвітання, гарант таго, што чалавек ні пры якіх абставінах не акажацца адзін на адзін са складанасцямі і бядой. Сям'я была і застаецца захавальніцай духоўных, нацыянальных і культурных традыцый.

У пацвярджэнне словаў кіраўніка раёна вядучыя свята Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык запрасілі на сцэну лепшыя сем'і раёна: сярэбраных юбіляраў - сям'ю Саламевіч, Сёмухаў - сямейную пару, якая пражыла разам 60 гадоў, і шматдзетную сям'ю Белавус, дзе гадуюцца пяцёра дзяцей.

3 Днём сям'і прысутных павіншавала, пажадала згоды і дабрабыту старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Алена Жадзейка.

Фэст спяваў і шумеў: на плошчы каля галоўнай сцэны і па вуліцы Міцкевіча размясціліся гандлёвыя кропкі, горад майстроў і тэматычныя пляцоўкі фестывалю. Тавары на любы густ, гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі ўдзельнікам свята прапаноўвалі рамеснікі і спецыялісты нашага раёна, госці з суседніх раёнаў. А надзіманыя горкі і атракцыёны падарылі шмат радасці малечы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/