Спартыўны Першамай

Праграма першамайскага свята ў Дзятлаве прапанавала сваім гасцям шэраг разнастайных спартыўных мерапрыемстваў: лёгкаатлетычная эстафета, першынство Дзятлаўскага раёна па шашках, гіравы спорт, лёгкаатлетычны забег "Міля Жалабоўскага", гонкі на ролікавых каньках і лыжаролерах, перацягванне каната, спаборніцтвы дзіцячых і ііадлеткавых каманд па футболе. Удзельнікі шматлікіх спаборніцтваў - каманды калектываў фізічнай культуры школ, прадпрыемстваў, арганізацый, установаў, сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Лёгкаатлетычная эстафета

Удзел у эстафеце прынялі 11 каманд установаў адукацыі. У першай падгрупе школ перамагла СШ №3 г. Дзятлава, другое месца заняла Наваельнянская СШ, трэцяе месца дасталося гімназіі №1 г. Дзятлава.

У другой падгрупе месцы падзяліліся так: першае месца заваявала каманда Гезгалаўскай СШ, другое месца забрала каманда Дварэцкай СШ, трэцяе месца - у Вензавецкай СШ.

Пераможцай у трэцяй падгрупе стала каманда Лявонавіцкай БШ, другое месца замацавалася за Жукоўшчынскай базавай школай. Трэцімі фінішыравалі лёгкаатлеты Раклевіцкай школы.

Лёгкаатлетычная эстафета сярод дарослых удзельнікаў завяршылася наступным чынам: першае месца - у каманды работнікаў Дзятлаўскага сыраробнага завода, другое месца - у каманды РАНС, трэцяй фінішыравала каманда ААТ "Граніт-Агра".

Miля Жалабоўскага

Лёгкаатлетычны забег на дыстанцыю ў 1 мілю (1,5 км) арганізаваны ў гонар ураджэнца Дзятлаўшчыны Міхаіла Жалабоўскага, удзельніка XIX летніх алімпійскіх гульняў 1968 года ў Мехіка (Мексіка). У забегу прынялі ўдзел 16 спартсменаў. Пераможцы былі вызначаны сярод мужчын і жанчын у розных узроставых катэгорыях.

14-15 гадоў, юнакі. Перамог Максім Горбач.
16-20 гадоў, юнакі. Пераможца - Антон Семярнік, на другім месцы - Аляксандр Худакоў, трэцяе месца - у Сяргея Апанасіка.
21-30 гадоў, мужчыны. Першае месца з вялікім адрывам заняў Дзяніс Валяк, другое месца - Сяргей Карнэлік.
31-40 гадоў, мужчыны. Перамог Андрэй Альховік, на другім месцы - Іван Карэнка.

Ва ўзроставай катэгорыі 14-15 гадоў сярод дзяўчынак пераможцай стала Юлія Вярстак.
16-20 гадоў, дзяўчаты. У пераможцах - Марыя Жылінская.
31-40 гадоў, жанчыны. Першае месца - у Вольгі Залеўскай.
51 год і старэйшыя. Пераможца - Алена Шуцько.

Гіравы спорт

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд. Пераможцам тут прызнана КСУП "Хвінявічы", другое месца - у РАНС, трэцяе месца падзялілі ўдзельнікі лясгаса і сырзавода.

Гонкі на ролікавых каньках

Да 13 гадоў, юнакі. Першае месца - у Аляксея Паўловіча, другім прыйшоў да фінішу Вадзім Глубокі.
14-17 гадоў, юнакі. Перамог з вялікім адрывам Ілья Котаў, другое месца - у Ільі Пузача, трэцім прыйшоў да фінішу Іван Панасевіч.
Да 13 гадоў, дзяўчаты. Перамагла Анастасія Жынко, другой фінішыравала Аляксандра Нячай, трэцяе месца - у Кацярыны Шпак.
14-17 гадоў, дзяўчаты. Першае месца - у Кацярыны Барысенка.

Шашкі

Перамогу ў шашачным турніры атрымала, як і летась, каманда Дзятлаўскага сыраробнага завода.
Другой стала каманда КСУП "Хвінявічы", трэцяя - каманда ЦРБ. Сярод каманд калектываў фізічнай культуры школ раёна ў шашачным турніры пераможцай стала гімназія №1 г. Дзятлава. Другое месца дасталося Вензавецкай СШ, трэцяе - Раготнаўскай БШ.

Футбол

Раённы турнір сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" сабраў сваіх удзельнікаў на стадыёне "Колас". У футбол згулялі спартсмены трох узроставых груп.

У старэйшай групе сярод каманд гарадскіх школ перамога - у СШ №3 г. Дзятлава, другое месца заняла Казлоўшчынская СШ, трэцяе месца - у каманды СШ №1 г. Дзятлава.

У старэйшай групе сярод каманд сельскіх школ перамога на баку Хвінявіцкай СШ, другой стала каманда Вензавецкай СШ, трэцяе месца - у каманды Жукоўшчынскай БШ.

У сярэдняй узроставай трупе перамогу атрымала СШ №3 г. Дзятлава, другое месца - у каманды Наваельнянскай школы, трэцяе месца заняла Казлоўшчынская СШ.

У малодшай групе перамагла СШ №1 г. Дзятлава, другое месца заняла каманда Казлоушчынскай СШ, на трэцім месцы - каманда Раклевіцкай БШ.

Канат

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд. Перамогу заваявала каманда РАНС. Другое месца - у каманды Дзятлаўскага сыраробнага завода, трэцяе - у ТАА "Ізакам".

Гонкі на лыжа-ролерах

Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 14 чалавек у розных узроставых катэгорыях.

Да 13 гадоў, юнакі. Перамога - у Арцёма Кіслага, другім фінішыраваў Кірыл Дарафейчык.
14-16 гадоў, юнакі. Першым месцам можа ганарыцца Кірыл Якаўчык, другое месца заняў Максім Шылюк, трэцяе месца - Арцём Мацюк.
17 гадоў і старэйшыя, юнакі. Першае месца з вялікім адрывам - у Дзяніса Жыха, другое месца - у Дзмітрыя Татарынава.

Да 13 гадоў, дзяўчынкі. Першай прыйшла да фінішу Вольга Грыцук, другой фінішыравала Вікторыя Грынцэвіч, трэцяй - Дыяна Пачук.
Ва узроставай катэгорыі 14-16 гадоў сярод дзяўчат перамогу атрымала Наталля Саколіна.
17 год і старэйшыя. Першае месца з вялікім адрывам у Дыяны Татарынавай, другой фінішыравала Таццяна Саўко.

Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў!

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/