Выхоўваем беларуса з дзіцячага садка

Традыцыйныя формы работы з выхаванцамі - гэта падмурак працы кожнага педагога. Аднак сучаснае грамадства патрабуе ад выхавальнікаў пошуку ўсё новых формаў работы з дзецьмі, асабліва калі мэта работы - патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту. Як стымуляваць імкненне пазнаваць новае аб сваёй краіне, аб беларускім народзе, яго традыцыях, культуры?

На гэта пытанне адказала намесніца загадчыцы па асноўнай дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 Марына Янушкевіч:
- У нашым цэнтры выхавальнікі, з улікам інтарэсаў і запатрабаванняў выхаванцаў і іх бацькоў, плануюць і арганізуюць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць фарміраванню сацыяльнага вопыту і выхаванню патрыятычных пачуццяў. Мерапрыемствы ахопліваюць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: дзяцей, бацькоў, педагогаў.

Сумеснымі намаганнямі аформлены зменныя модулі: "Бабулін куфэрак", "Чытальная зала", Тульнятэка", якія дапамагаюць больш хутка вывучаць інфармацыю праз зрок (кнігі, карціны, ілюстрацыі, фотаматэрыялы), слых (музычнае гучанне, вершы і казкі ў запісе), практычнае выкарыстанне (цацкі, гульні).

Для больш лёгкага ўспрыняцця матэрыялу выхавальнікі і бацькі на працягу года ажыццяўляюць падбор прэзентацый на тэмы: "Родная прырода", "Экскурсія ў музеі", "Тэатры Беларусі", "Славутасці роднага горада . "Знакамітыя людзі нашай краіны" і іншыя, арганізоўваюць для выхаванцаў віртуальныя экскурсіі ў музеі, замкі, дамы пісьменнікаў.

Замацаваць атрыманыя веды педагогі прапануюць праз гульні, распрацаваныя для выкарыстання на інтэрактыўнай дошцы: "Герб Беларусі", "Наш горад", "Сімвалы Беларусі" і іншыя.

Актыўны ўдзел дзеці і бацькі прымаюць у спаборніцтвах на сямейных аглядах-конкурсах.

3 цікавасцю адносяцца выхаванцы да афармлення самастойна складзеных загадак, апавяданняў, тэматычна падабраных прымавак. Гэтыя матэрыялы бацькі з дзецьмі афармляюць дома ў выглядзе брашур або буклетаў з каляровымі фотаздымкамі і малюнкамі.

Адной з дзейсных формаў патрыятычнага выхавання педагогі лічаць арганізацыю заняткаў з дзецьмі па ручным ткацтве.Такая праца развівае дробную маторыку рук, карысныя ўменні і навыкі.

Пра поспехі дзяцей на занятках бацькі даведаюцца праз фотавыставы, інфармацыю на сайце ўстановы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/