Капуста для аматараў тэатра

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці на вечар тэатральнага гумару сабраліся самыя заўзятыя
аматары тэатра.

Віншаванні з Міжнародным днём тэатра прымалі артысты Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек "Dalls4all", які адзначае пяцігадовы юбілей сваёй творчай дзейнасці, і артысты 11-га тэатральнага сезона ўзорнай тэатральнай студыі "Мелодыя душы".

Вялікі і грандыёзны свет тэатра, але галоўная яго сіла заключаецца ў жывым, трапяткім сэрцы акцёра, у яго думках і пачуццях. Тэатр не існуе без акцёра, таму ў гэты дзень праводзіўся конкурс у рамках тэатральнага гумарыстычнага капусніка. Удзельнікі студыі "Мелодыя душы" выступалі ў якасці і акцёраў, і рэжысёраў-пастанощшчыкаў.

У склад журы, якое ацэньвала акцёрскае майстэрства па 10-бальнай сістэме, уваходзілі Таццяна Шостка, мастацкі кіраўнік народнага хору ветэранаў "Ветэраны ў страі"; Наталля Капковіч, музычны кіраўнік Гезгалаўскай сярэдняй школы; Васіль Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А тры лепшыя рэжысёрскія пастановачныя работы ацэньвалі гледачы з дапамогай апладысментаў і шумамеру, які ставіў балы.

На конкурс было прадастаўлена шаснаццаць тэатральных мініяцюр і сцэнак. Гледачы разам з акцёрамі змаглі пабываць у фотаатэлье, буціку, у студэнцкай сталовай, супермаркеце, школе, на прыёме ў доктара, у салоне прыгажосці і нават у шлюбным агенцтве. Не было межаў фантазіі юных акцёраў. Усе выступленні суправаджаліся бурнымі апладысментамі і
крыкамі "Брава!". I гледачы, і журы прыемна правялі вечар тэатральнага гумару.

Перш чым агучыць вынікі конкурсу, члены журы падзякавалі юным акцёрам за творчасць, за пастаноўкі, адзначылі, што яны займаюцца добрай справай, радуюць і дораць хвіліны радасці ўсім, хто збіраецца на іх спектаклі. Было вельмі складана вызначыць пераможцу, бо кожны па-свойму таленавітая, эмацыянальная, творчая асоба, усе стараліся.

Дыпломам 1-й ступені была ўзнагароджана Дар'я Юрчык, дыплом 2-й ступені атрымаў Данііл Каско, на трэцім месцы - Паліна Гушча. Прыз глядацкіх сімпатый таксама дастаўся Дар'і Юрчык.

Святлана ГРЫШЫНА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/