"Музыка для сэрца і душы"

Для жыхароў аграгарадка Круцілавічы 21 сакавіка сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў сумесна з творчым калектывам Дварэцкага дома культуры канцэртную праграму "Музыка для сэрца і душы". Яна была прымеркавана да шырокамаштабнага сельскага сходу.

Да пачатку мерапрыемства жыхары сельсавета маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю, якую прапаноўвалі прадстаўнікі Дзятлаўскага вытворчага участка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.

На сходзе выступілі прадстаўнікі раённых арганізацый з пытаннямі бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей, стварэння належных умоваў для пражывання непаўналетніх, расказалі аб правілах карыстання газавым абсталяваннем, бяспецы эксплуатацыі электрычнага абсталявання.

Вынікі мерапрыемства падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Завяршыўся сход канцэртнай праграмай. Усмешкамі і апладысментамі сустракалі гледачы артыстаў - Аляксандра і Людмілу Баклушыных, Марыну Варган, Ірыну Бакшук і Ганну Харлінскую, якія рабілі ўсё, каб сагрэць душы гледачоў песняй у гэты вясновы, але яшчэ халодны дзень.

Святлана ГРЫШЫНА

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/