Правялі зіму спартыўна

Жыхары нашага раёна любяць зімовыя віды спорту і актыўна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах.

Напрыклад, вучні Раготнаўскай базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніка Мікалая Анацкі прадстаўлялі Дзятлаўшчыну як у абласных, так і ў міжнародных спаборніцтвах.

У спартакіядзе школьнікаў Гродзенскай вобласці па біятлоне ў Навагрудку каманда Дзятлаўскага раёна заняла другое месца. За каманду выступалі Кірыл Якаўчык, Арцём Акуновіч, Максім Шылюк, Кірыл Дарафейчык.

У лютым прайшло першынство Беларусі сярод дзіцячых і юнацкіх спартыўных школ. За каманду Гродзенскай вобласці выступаў Кірыл Якаўчык, які заняў другое месца.

У лыжных гонках вольнага стылю ў першынстве Гродзенскай вобласці сярод школьнікаў 2003, 2004, 2005 гадоў нараджэння Кірыл Якаўчык стаў чэмпіёнам вобласці ў сваёй узроставай групе. Арцём Акуновіч у сваёй узроставай групе заняў чацвёртае месца. Вольга Грыцук узяла бронзу. Каманда Дзятлаўскага раёна ў агульным заліку заняла трэцяе месца. За каманду выступалі: Кірыл Якаўчык, Максім Шылюк, Арцём Акуновіч, Арцём Мацюк, Арцём Кіслы, Вольга Грыцук, Ангеліна Анушкевіч, Вікторыя Грынцэвіч.

Спартакіяда сярод сельскіх жыхароў, якая праходзіла ў Навагрудку, сабрала ўсіх жадаючых праверыць свае здольнасці ў лыжных гонках. У адной з узроставых катэгорый (да 18 гадоў) першае месца заняла Ангеліна Анушкевіч, чацвёртае месца ва Уладзіслава Касцюка. Ва ўзроставай групе ад 18 гадоў і больш Дзмітрый Татарынаў заняў другое месца, Сяргей Карнэлік - восьмае, Таццяна Саўко - трэцяе, Дыяна Татарынава - на чацвёртым месцы. Ва узроставай групе старэйшых за 35 гадоў Людміла Юшкевіч заняла восьмае месца, Аляксандр Сачык - адзінаццаты.

Каманда Дзятлаўскага раёна заняла першае месца ў эстафетнай гонцы. Таксама ў пачатку сакавіка каманда нашага раёна заняла чацвёртае месца ў агульнакамандным заліку першынства вобласці па лыжных гонках па месцы жыхарства сярод дзяўчат і юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння ў Лідзе. У эстафетных гонках дзятлаўчане сталі трэцімі. За каманду выступалі Вольга Грыцук, Наталля Саколіна, Вікторыя Грынцэвіч.

У міжнародных спаборніцтвах па лыжных гонках у Маскве ў склад каманды Гродзенскай вобласці быў уключаны Кірыл Дарафейчык. Каманда Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца.

Юлія БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/