Калі сябруем - не сумуем

Прыемна сустракацца з сябрамі, асабліва калі ёсць агульныя інтарэсы і творчыя захапленні. Нядаўна з сяброўскім візітам на Дзятлаўшчыну наведалася творчая група Ваўкавыскай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" на чале са старшынёй аб'яднання Вольгай Харук. Сустрэча планавалася загадзя, таму ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна
гасцей чакалі не толькі ўдзельнікі мясцовай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ", але і наведвальнікі аддзялення дзеннага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык".

Варта сказаць, што другі год запар Ваўкавыская раённая арганізацыя таварыства інвалідаў па зроку прызнаецца
лепшай у Гродзенскай вобласці па рэабілітацыі невідушчых людзей, адзначана яна і на рэспубліканскім узроўні. Таму
візіт гасцеи быў цікавы для дзятлаўчан і ў плане пераймання ідэй і во-пыту работы, а візіцёры, варта зазначыць, не падвялі і прыехалі з канцэртам (падобныя выступленні ўдзельнікі аб'яднання шырока практыкуюць у родным горадзе).

Адчуваць сябе як дома гасцей заклікала Святлана Крэйдзіч, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ", а Віталь Крэйдзіч павітаў сяброў з Ваўкавыска песняй. I пачалося сапраўднае свята.

Арыгінальны сцэнарый канцэрта ўключаў тэматычныя вершы, пажаданні, песні, байкі, прыпеўкі, вясёлыя вершаваныя гісторыі, якімі так і "сыпала" вядучая Алена Самардак. Нельга было застацца раўнадушнымі, калі з імправізаванай сцены гучалі песні ў выкананні Ірыны Кішкуновай, Аляксандра Валюка, Святланы Міхайлавай, Тамары Вайцешык, Святланы Журко, Вольгі Харук, Галіны Смок, якая чытала яшчэ і вершы ўласнага сачынення. Наведвальнікі "Праменьчыка" не змаглі ўседзець на месцы і выйшлі танцаваць. У зале панавала атмасфера цеплыні і добразычлівасці. Невялікі перапынак зрабілі толькі для таго, каб наладзіць гульню-сюрпрыз "Адгадай, што ў сумцы". Па апісаннях, якія давала Святлана Крэйдзіч, удзельнікі сустрэчы адгадвалі, што за рэч яна падрыхтавала ў якасці падарунка. Самы здагадлівы станавіўся ўладальнікам прыза.

Напрыканцы канцэрта дзятлаўчане і госці абмяняліся падарункамі, падзякавалі адзін аднаму за цудоўны настрой. Затым гаспадары пляцоўкі запрасілі сяброў на чай і за сталом прадоўжылі дзяліцца ўра-жаннямі і творчымі планамі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/