У будучыню - з надзеяй

У Раклевіцкім доме культуры прайшоў канцэрт у рамках XXXII Міжнароднай
сацыяльна-творчай праграмы "У будучыню - з надзеяй". Такая праграма ўжо 32 гады ладзіцца ў раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар і кіраўнік праекта Кацярына Копелева пачала мерапрыемства з успамінаў пра тое, што была ў Раклевічах шмат гадоў таму, падзялілася ўражаннямі ад маленькай мясцовасці і адзначыла, што Дзятлаўскі раён для яе родны, як дом.

Дарэчы, лозунг праграмы ў гэтым годзе - "Па родных сцежках малой радзімы". Для прысутных выступалі артысты беларускай эстрады Стэла, Дзмітрый Шуканаў, Генадзь Санько, Вадзім Касенка, Анастасія Купрыянцава. У зале была даволі ажыўленая атмасфера, і было відаць, што многія госці трапілі на такі канцэрт не ўпершыню: ведалі ўсіх артыстаў і з задавальненнем падпявалі любімыя песні.

Важная частка праекта - выяўленне мясцовых талентаў у розных кутках краіны. Наш раён прадставілі Ганна Губко, Анастасія Жамайтук і Эльвіра Задзярэй.

Лепшых юных артыстаў 2018 года запросяць на фінал праекта, які пройдзе ў Мінску з 21 па 23 мая.

Канцэртная праграма ладзілася пры падтрымцы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" і ГА "Беларускі фонд міру".

Юлія БАКУНОВІЧ

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/