Лідар і матыватар

"У нашага класа быў самы "класны" класны кіраўнік. Назаўжды мы запомнілі экскурсіі, турзлёты, паходы, песні ля вогнішча", - такое меркаванне ў выпускніцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы Людмілы Маер, якая скончыла вучобу ў школе 30 гадоў таму. Гэтыя словы пра чалавека добра вядомага ў нашым пасёлку - Івана Максімчыка.

Амаль 40 гадоў ён адпрацаваў у Казлоўшчынскай сярэдняй школе. Штодня пешшу з вёскі Сцяткоўшчына, дзе нарадзіўся,
дабіраўся да месца працы, нягледзячы на дождж і завіруху.

Час патрабаваў прафесійнага росту. У 1985 годзе Іван Станіслававіч скончыў Брэсцкі педагапчны інстытут імя А. С. Пушкіна. За гады працы ў школе настаўнікам фізічнай культуры не раз узнагароджвауся граматамі раённага аддзела адукацыі, аблвыканкама, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі. Як настаўнік вышэйшай катэгорыі ён падрыхтаваў шэраг спартсменаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў.

Акрамя асноўнай працы была і грамадская - сакратар настаўніцкай камсамольскай арганізацыі. Яна патрабавала шмат часу, умения ладзіць з людзьмі, быць уважлівым і патрабавальным да калег.

У 1987 годзе Іван Станіслававіч быў абраны на пасаду дырэктара школы.

Праца педагагічнага калектыву пад яго кіраўніцтвам была выніковай: штогадовыя прызавыя месцы ў раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, удзел і перамогі ў розных конкурсах, акцыях, спартыўных спаборніцтвах, рост педагагічнага майстэрства маладых настаўнікаў.

"Тактоўны, ветлівы, уважлівы, - так характарызуе Івана Станіслававіча былы школьны бібліятэкар, выпускніца школы Вольга Антончык. - ён заўсёды ўсміхаецца пры сустрэчы, пацікавіцца, чым і як жыве калега ці проста знаёмы".

У сям'і Івана Станіслававіча і Людмілы Рыгораўны выраслі выдатныя дзеці, Наташа і Сярожа. Яны, як і мама, дактары, скончылі Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт. Лепшыя чалавечыя якасці дзеці атрымалі ў спадчыну ад бацькоў.

Мы, ветэраны педагагічнай працы, калектыў настаўнікаў і навучэнцаў Казлоўшчынскай школы шчыра віншуем Івана Максімчыка з юбілейным днём нараджэння.

Кіра БЛІЗНЮК, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Ответить

CAPTCHA
Этот вопрос задается для проверки того, не является ли обратная сторона программой-роботом (для предотвращения попыток автоматической регистрации).

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/